Карасі на пяску (fb2) - Карасі на пяску (Бібліятэка часопіса “Вожык”) 128K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь Ткачев
Васіль Ткачоў
КАРАСІ НА ПЯСКУ
Гумар
Падрыхтаванае на падставе: Васіль Ткачоў, Карасі на пяску; Гумар, Бібліятэка часопіса “Вожык”. — Мінск: 1997, 31 с.
Рэдактар: Валянцін Болтач
Copyright © 2015 by Kamunikat.org
ГАНАРАР
Празаік Сцёпкін атрымаў чарговы ганарар – за раман, які надрукаваў даволі салідны часопіс. Грошай атрымалася поўны «дыпламат». Сцёпкін прынёс дзяржзнакі дадому, стомлена плюхнуўся ў крэсла, выцер насоўкай лоб.
– Фу-у ,– уздыхнуў ён,– ледзь датупаў. Кацюша, зірні, але лепш узважыць: кілаграмаў пятнаццаць, не менш. Во адхапіў, га? У касе, праўда , не лічыў – да раніцы не паспеў бы з маімі матэматычнымі здольнасцямі. Дый навошта? У нас жа не дураць. Пісьменнікаў паважаюць. Ну, на бутэлечку каньяку прэзентаваў, не без таго. Калі ў цябе радасць, то і іншым няхай трошкі весялей будзе.
Жонка была на сёмым небе. Убачыла грошы – у яе спярша адняло мову, яна толькі што і магла ківаць галавой, шчасліва ўсміхацца: нарэшце зажывём! Калі яна бачыла столькі грошай? Мо толькі ў кіно. Ці ў Якубовіча ў «Полі цудаў». А гэта ж – свае. Бяры. Размяркоўвай – куды падзець, якія дзіркі ў сямейным бюджэце зацыраваць.
– Яначка, мой родненькі, разумнічак ты ясненькі! – чмокнула ў шчаку. –Хай табе здароўечка Бог дае. Можаш нават выпіць сёння сто грамаў.
Сцёпкін задаволена крэкнуў.
Жонка перакуліла дыпламат, грошы раскінуліся на часопісным століку. Яна яшчэ пэўны час, нібы зачараваная , дзівілася на іх, а потым падхапіла мужа пад руку:
Комментарии к книге «Карасі на пяску», Василь Ткачев
Всего 0 комментариев