Читать книгу «Булачка», Василь Ткачев

«Булачка»

723

Описание

Кнігу склалі лепшыя гумарэскі пісьменніка на трох мовах – беларускай, рускай і украінскай. Як і належыць вясёламу чалавеку, Васіль Ткачоў сам смяецца і пацяшае іншых. Героі ягоных твораў –простыя людзі, якія жывуць сярод нас і трапляюць іншы раз у самыя недарэчныя сітуацыі ці па сваёй волі, ці па віне іншых, але ўзнімаюць добры гумарыстычны настрой усім нам. Чытаючы гэтую кнігу, сумаваць не прыходзіцца. І не толькі, заўважце, беларусам. З творчасцю Васіля Ткачова могуць пазнаёміцца і рускія чытачы, і ўкраінцы, бо гумар сапраўды не мае межаў. Гумарэскі пісьменніка могуць быць выкарыстаны і ў мастацкай самадзейнасці. 



1 страница из 175
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Булачка (fb2) файл не оценен - Булачка 638K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь Ткачев


Васіль Ткачоў

БУЛАЧКА


Кніга гумару на трох мовах: беларускай, расейскай і ўкраінскай


Падрыхтаванае на падставе: Васіль Ткачоў, Булачка. Кніга гумару на трох мовах: беларускай, расейскай і ўкраінскай, — Гомель: БАРК, 2011. — 182 с.


Рэдактар: В. Ардашава

Copyright © 2015 by Kamunikat.org


ПА-БЕЛАРУСКУ

УІК-ЭНД З ДЭПУТАТАМ


Мамкін вярнуўся з работы ў прыўзнятым настроі. Ледзь пераступіўшы парог, чмокнуў у шчаку жонку, што тую вельмі здзівіла і ўразіла, бо калі яшчэ такое было, а потым ляпнуў у далоні, бадзёра паведаміў:

– Нінуля, у нас госці! З самой сталіцы. Аднакурснік персанальнай асобай. Ён зараз шышка – уго-о! У самім парламенце сядзіць! Ды ты яго, можа, не раз па тэлевізары бачыла, толькі ўвагі не звяртала. Чалавек з партфелем. Галава-а! Сам прэзідэнт з ім ручкаецца. Прозвішча – Бурчалкін. Гаворыць яно табе аб чым-небудзь?

Жонка, трымаючыся далонькамі за тое месца, куды чмокнуў муж, нясмела крутнула галавой:

– Не-а, першы раз чую.

Комментарии к книге «Булачка», Василь Ткачев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства