• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store

«З 'Непрычасаных думак' (на белорусском языке)»

1379

Описание

2 страница из 2
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

мат хто з людзей XIX стагоддзя прадбачыў, што пасля яго прыйдзе XX. Не ўсе фенiксы, адрадзiўшыся з попелу, апавядаюць пра сваё мiнулае. Мара рабоў: кiрмаш, дзе можна купiць сабе гаспадара. Ар'ергард колiшняга авангарду - гэта зазвычай авангард новага ар'ергарду. Шэдэўр зразумее нават дурань. Але ж наколькi iначай! Глыбiню можна iмiтаваць размалёўкай. Правакаваць трэба не iнтэлектуалаў, а iнтэлект. Памыляймася калектыўна! Iнтэлектуальная вузасць пашыраецца. Прапаноўваць прафесiйным жанглёрам не гуляць з агнём - нетактоўна. Крыжык насупроць некаторых прозвiшчаў сёй-той мае за плюс. Хараство не бескарыснае, яно iснуе, прынамсi, дзеля таго, каб яго ненавiдзелi. Шмат каму з тых, што прыйшлi да мора адно памачыць ногi, давялося зрабiцца Калумбамi. Якой багатай павiнна быць дзяржава, каб дазволiць сабе з адной паловы сваiх жыхароў стварыць палiцыю, а другую палову трымаць за дзяржаўны кошт за кратамi. Пераехаў з Садома ў Гамору. Калi заселiм пустэльнi, страцiм аазiсы. Гэта быў мыслiцель прагрэсiўна-рэлiгiйны. Пагаджаўся, што чалавечы радавод пачынаецца ад малпы, але ад той, што ацалела ў Ноевым каўчэгу. Кемлiвы тыран давядзе да iнфляцыi - а ўрэшце i да дэвальвацыi - Галгофы. Як цяжка схаваць тое, што цябе не iснуе. Я перастаў быць скептыкам - паверыў у iснаванне iманентнага зла. Не падаўжайце жыццё летаргiяй! Тыраны трымаюць чалавека ў зняволеннi нават у iм самiм. Часам само алiбi i ёсць злачынства. Не давайце iм веры! Гэта Адысеi з компасамi. Пашырэнне невуцтва таксама трэба навукова распрацаваць. Сцеражыся матылькоў-аднадзёнак: у iх мала часу.

Комментарии к книге «З 'Непрычасаных думак' (на белорусском языке)», Станислав Ежи Лец

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства