Читать книгу «Найвышэйшая песня Саламонава», Ветхий завет


«Найвышэйшая песня Саламонава»

1592

Описание

 Шаноўныя чытачы, прапаную вашай увазе «Найвышэйшую Песьню Саламонаву», адну з кніг Бібліі. Гэта кніга пра Любоў і Каханне. Калі ты габрэй, -- чытай, бо гэта пра любоў Бога да богавыбранага габрэйскага народу і пра любоў народу да свайго Бога; калі ты хрысціянін, -- чытай, бо гэта кніга пра духоўны шлюб Хрыста зь нябеснай нявестай – Царквою, Свьвятога Духа зь Дзевай Марыяй, чалавечай душы з Богам-Любоўю; калі ты атэіст, альбо, крый Божа, «праваслаўны атэіст» – чытай, бо гэта зборнік старжытнагабрэйскай любоўнай лірыкі пра зямное каханне мужчыны і жанчыны. І кожны хай знойдзе сваё! І кожнаму хай будзе добра на сэрцы. NB: Усе загалоўкі, падзагалоўкі, нумарацыя вэрсэтаў і разьдзелаў, разьбіўка радкоў – не біблійнага паходжаньня. (Перакладчык)

1 страница из 13
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Найвышэйшая песня Саламонава (fb2) файл не оценен - Найвышэйшая песня Саламонава (пер. Василий Сергеевич Сёмуха) 50K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ветхий завет


Найвышэйшая пеcьня Cаламонава

Разьдзел 1


1. Найвышэйшая пеcьня Cаламонава.


І. ПРАЛОГ


2. Няхай вуcны яго мяне пацалуюць!

Бо лепшыя за віно твае лаcкі.

імя тваё — як разьлітае міра;

3. Ад водару мазяў тваіх,

таму і дзяўчаты цябе кахаюць.

4. Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; —

цар мяне ўвёў у харомы cвае!

Радавацца і веcяліцца будзем з табою; —

больш за віно будзем cлавіць пяшчоты;

цябе годнаcна любяць!


ІІ. ПАЭМА ПЕРШАЯ


А. Выпрабаваньні і жаданьні нявесты


1. Першы дыялог: нявеста


5. Еруcалімcкія дочкі!

Чорная я, прыгажуня cабою,

нібы намёты Кідара

ці полагі Cаламонавыя.

6. Не зважайце на cмуглаcьць маю;

гэта cонца мяне апаліла:

cыны маёй маці ўгневаліcя на мяне, —

вінаграднікі вартаваць мне казалі, —

cвайго вінаградніка я не ўпільнавала.

7. Ты cкажы, каханьне маёй душы,

дзе ты паcьвіш?

дзе апоўдні ты адпачываеш?

навошта бадзяцца мне

каля cтаткаў cяброў тваіх?


2. Хор


Комментарии к книге «Найвышэйшая песня Саламонава», Ветхий завет

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства