• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Пуціна»

429

Описание

отсутствует

1 страница из 14
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Барыс Пятровіч

Матыльком ніколі

Яму ўжо не стаць.

Дарэмна дрыжыць

Вусень на восеньскім ветры.

на Шыкатане, на беразе Ціхага акіяна, на краі све­ту, не думаецца пра прыгажосць і бясконцасць прасторы, якая называецца планетаю Зямля, не робіцца зразумелай твая нікчэмнасць (быў такі сахалінскі кампазітар з беларускім прозвішчам Нікчэмны, які, кажуць, напісаў знакамітую некалі песню са словамі «На востраве нармальнае надвор’е…») ды дробнасць перад магутнымі сіламі прыроды і самою прыродаю ўвогуле, а прыходзіць момант, калі пачынае здавацца, што перад табою проста дэкарацыя

акіяна ці шырокі экран кінатэат­ра і, калі пратканіненую паперу прабіць — за ёю будзе проста цемра, якая ёсць нішто, пачатак пачаткаў ці канец канцоў, альбо пачатак канца ці канец пачатку; якая знішчае ўвогуле ўяўленне пра час і прастору і ўсялякі пачатак адначасова робіцца канцом, а канец — пачаткам, і ўсё сціскаецца ў кропку, і гэтая кропка — ты, адзінокі, забыты ўсімі, пакінуты настолькі, што, здаецца, узмах­нуў бы ў роспачы крыллем і ўзняўся ў неба, узляцеў бы так высока, што востраў увачавідкі

ператворыцца ў зярнятка, якое зусім лёгка падхапіць двума пальцамі, кінуць у рот, пажаваць і выплюнуць куды-небудзь далёка за Японскія астравы, дзе цяплей і скура цямнее, дзе славяне з беларусаў робяц­ца чорнымі, бы мурыны, і толькі непляскатыя насы і некучаравыя галовы выдаюць іх за нетамтэйшых: за Міклуха-Маклаяў, а не Пятніцаў, але лёгкасць праходзіць, вецер думак супакойваецца і шум мора, які натуральны прасцей пачуць з ракавінкі, чымсьці на беразе акіяна, кожным сваім

працяжна-напружаным «ш-ш-ша-а-а…» вяр­тае цябе ў абалонку твайго цела, і страх, які быў пасяліўся ў табе, выпетрываецца, і ўжо не здаецца, што за той вунь сопкаю сядзіць і цікуе за табою мядзведзь, для якога ты толькі здабыча, што сама прыйшла, і найгалоўны страх — адступае: нічога не страшна, нішто не страшна, нават тое, што было страшна ў дзіцячых снах, і самая смерць падаецца адно пераходам у іншую якасць — больш высокую, звышкультурную ступень развіцця: быў вусенем — стаў матыльком;

і не цікава нават: ці бачыць вусень матылька, не цікава, ці разумее вусень, што матылёк — гэта ягоная крылатая будучыня, што ён народжаны поўзаць, каб потым лётаць, цікава толькі: ці хоць бачыць увогуле; бо тут, на беразе Ціхага акіяна, далёка ад дома, ад родных магілаў, ён пачынае ўзірацца ў неба і шукаць вакол сябе сваіх дзядоў, прадзедаў, бабуляў і прабабуляў, якіх даўно няма сярод жывых, і ён не ведае — дзе яны сёння, хто яны цяпер, але яму думаецца, што яны прыляцелі б, каб пабачыць яго,

і ў цяжкую хвіліну одуму быць побач; ён узіраецца ў неба, аднак не бачыць іх: ён яшчэ вусень, яму не дадзена, але ці бачаць яны яго? ці існуюць увогуле яны? яны, як і ён — былі нечыімі ўнукамі, яны сталі потым — чыімісьці бацькамі, а ці дадзена яму быць камусьці бацькам? ці не перарвецца распачаты і працягнуты імі ланцужок на ім, бо ён адзіны сын у сваіх бацькоў (дочкі — ягоныя сёстры — не ў лік: яны не захоўваюць і не перадаюць прозвішча), і ці мае ён права на смерць… нават у адчаі, нават на краі

свету, як бы прыгожа гэта ні выглядала: менавіта на краі свету стаць з вусеня матыльком… ці мае? не, нават у роспачы… не мае… і прыклад з матылькамі зусім няўдалы, бо вусені не памнажаюцца, а памнажаюць вусеняў матылькі, якія не адразу становяцца матылькамі, а праходзяць праз стадыю вусеняў (ага, значыць, кокан — труна, ці труна = кокан…), а мы закончаныя — даствораныя Богам — да канца, нам няма на што спадзявацца, апроч надзеі на тое, што не можа тут, на Зямлі, корань наш заканчвацца,

што для кагосьці ёсць недзе матыльковы рай, а для кагосьці — вусеневае пекла… ну, вось, ён вярнуўся да таго, з чаго пачаў, а значыць, і зямля перад ім не заканчваецца, а пачынаецца, і так у любой кропцы, дзе б ён ні стаяў, і зад-перад (пачатак-канец) мяняюцца ў залежнасці ад таго, куды ён павернецца: Амерыка цяпер недзе наперадзе, а Расія, і далей — Беларусь, недзе ззаду, аднак вось ён зараз азірнец­ца — і ўсё зменіцца, пойдзе да паселішча, што стаіць у сотні метраў ад акіяна, і Амерыка будзе ззаду,

а Расія з Беларуссю перад ім… гэта ніякім чынам не пацвярджае ісціну, што ўсё адносна, гэта канстатуе факт, што ўсё адносна: нашае жыццё (па сутнасці, усяго толькі водбліск маланкі!) адносна матыльковага — бясконца доўгае ды імгненна кароткае адносна часу палёту святла ад любое зоркі (толькі не ад Сонца) да Зямлі: зоркі тае ўвогуле можа ўжо не быць там, адкуль ідзе ейнае святло, а мы яе яшчэ бачым, яна памерла там, дзе жыла, але яшчэ свеціць нам тут, аднак і гэтае святло не вечнае, бо ўсё, што мае пачатак

(а пачатак мае усё), не вечнае, бо калі ёсць у чагосьці пачатак, значыць, ёсць і канец: нават у кола, нават у круга; так, канец і пачатак часам сустракаюцца і ўтвараюць кола (будыйскае Кола Жыцця?), якое нехта хацеў бы бачыць спіраллю, аднак усялякая спіраль імкнецца ў свой пачатак, каб замкнуць кола, і тады пачатак робіцца пачаткам у кожнай кропцы паверхні кола, спіралі, шара — Зямнога шара; у любой кропцы, але тут, на краі зямлі, гэты пачатак-канец больш на­глядны, чым у палескім лесе, балоце, альбо нават

на беразе рачулкі з інтымнай назвай Піна, Лань, Пціч, Ліпа ці іншай камбінацыі з чатырох літараў, бо там прастора замыкаецца, хай сабе і на даляглядзе, а тут — адкрытая наскрозь, навылёт, ажно да Амерыкі, дзе ён ні разу не быў і наўрад ці пабудзе, бо са сваёй палескай вёскі ён пайшоў не ў той бок (хоць зямля і круглая) і дабраўся толькі да Сахаліна, да Курылаў, да Шыкатана, што само па сабе дасягненне не меншае, чым падарожжа ў другі бок пачатку-канца, аднак ганарыцца няма чым, бо і тут ён чужы,

і там будзе чужым і непатрэбным нікому, апроч жменькі людзей, якім зададзена апекаваць яго: тут — каб не ўбачыў чаго лішняга, там — каб не расказаў чаго лішняга, каб не паведаміў буржуінам вялікі сакрэт — ваенную таямніцу (на Сахаліне яе ніхто і не хавае, нават ракеты, скіраваныя на Японскія астравы, стаяць адкрыта, і са спадарожнікаў, ды што там — з пралятаючых самалётаў, пэўна, бачна іх, як раскладзеныя на стале відэльцы; а на Кунашыры замест ракетаў стаяць знятыя з караблёў

вялізныя гарматы, і рулі іх нацэленыя на Хакайда — смешна гэта ў атамны век, што пачаўся якраз з Японіі…), якая там нікому не патрэбная, а патрэбны ім толькі ён, бо калі ён недзе нешта ўбачыць, а потым недзе нешта скажа, адныя яго «завярбуюць» і атрымаюць званні ды ўзнагароды, а другія «разаблачаць» і атрымаюць тое самае, а ён нічога не атрымае, бо не любіць, калі яго скарыстоўваюць, і таму: ён нічога не бачыць, таварыш падпалкоўнік, нічога не чуе і нічога нікому не скажа (а здымаў гарматы,

скіраваныя на Хакайда, выключна як экзотыку, як турыст, а не як разведчык, не як заходні шпіён, хоць Беларусь і далёка на Захадзе, і не трэба палохаць ні кар’ераю, ні нават смерцю, бо ён нічога не баіцца і да ўсяго гатовы) — ён бачыць цяпер толькі акіян, які на даляглядзе не зліваецца з небам, а ўтварае роўную лінію падзелу між цёмна-сінім і светла-блакітным, і гэтая лінія і ёсць для яго сёння мяжа між небам і зямлёю (акіянам), між гэтым светам і тым, між Расіяй і Амерыкай, між пеклам і пеклам,

бо раю на гэтай планеце для чалавека няма ўвогуле, аднак трэба жыць — не зважаючы на падпалкоўнікаў ці каланэляў — і вымятаць, выганяць з сябе думкі пра канец… пра смерць… не думаць: пайду ў акіян і не вярнуся, знікну ў хвалях без следу, расстану (і што каму тым дакажу?)… а жыць, не зважаючы на служакаў-служкаў (ён ім трэба, а не яны яму), і шукаць у гэтым жыцці добрае, лепшае, яшчэ лепшае — рай… зрэшты, што яго шукаць, вунь ён — рай: у даліне, дзе стаіць дзясятак доўгіх, як сцірты,

казармаў — баракаў-інтэрнатаў (на адным з іх нейкі жартаўнік так і напісаў: «paradis»), у якія звезлі з усяго СССР прастытутак (ці проста жанчынаў лёгкіх паводзінаў, ці проста няшчасных жанчынаў, якія не тым давалі альбо не змаглі тым даць…), каб не лезлі ў Маскву ды Ленінград да замежнікаў; упершыню паспрабавалі тое зрабіць падчас маскоўскай Алімпіяды-80, спадабалася — бясплатная працоўная сіла! — і зноў, потым зноў і зноў прывезлі жанчынаў падчас пуціны на Сахалін, на Курылы,

каб не прастойвалі кансервавыя заводы, што даюць краіне дзве трэці бляшанак усяго СССР: гарбушу ды сайру ў алеі — у спецбуфеты, а івасі ды мойву ва ўласным соку — у звычайныя крамы, хоць і там, і там яны — дэфіцыт, а тут — еш не хачу, ды няма апетыту, няма жадання, верне ад іх, мо ад таго, што бачыш, у якіх умовах яны робяцца, а мо таму, што ёсць сум і няма мужчынаў, а ў большасці тых, што жывуць на востраве ад рыбнага харчу гаспадарка толькі свеціцца, ды не грэе… шчасце ягонае,

што ён ведаў, куды едзе, а сябар — Уладзя — патрапіў перад ім сюды ў камандзіроўку з Паўднёва-Сахалінска непадрыхтаваны, і ў першую ж раніцу прачнуўся ў бараку голы, побач з высокім, як вулкан Цяця, жаночым задам, і здзівіўся: жывы… дапамагло, што напіўся і адключыўся: пашкадавалі «сердабольныя»: «маладой ісчо»… пашкадавалі… гэтае «ісчо», якое з часоў зямлячкі-Кацярыны ратавала расейскіх мужчынаў, спатрэбілася і беларусу; ён жа ведаў, куды едзе, і таму ўзяў з сабою не толькі веды

пра жанчынаў з баракаў, але і дзесяць (для поўнага ліку, ды і болей у сакваяж не лезла) пля­шак «Жыгулёўскага» і два кіло чырвоных памі­дораў — сябар сказаў, што гэта самыя вялікія далі­катэсы на сахалінскіх Курылах (астравы маюць яшчэ і мясцовую назву: «краіна вечназялёных памідораў»), хоць на самай справе яны, Курылы — японскія, бо, было, стаяў ён увечары на краі Кунашыра, глядзеў на Хакайда (восем км па вадзе — усяго два ры — хіба то адлегласць для вока і для душы?), бачыў,

Комментарии к книге «Пуціна», Борис Петрович Петрович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!