Алесь Аркуш
МЯСЦОВЫ ЧАС
Мясцовы час
Частка першая
Павал Іванавіч патэлефанаваў мне недзе праз год пасьля нашай сустрэчы і папрасіў зноў пабачыцца на тым самым месцы – на лавачцы ў сквэры праспэкта Карла Маркса. Калі казаць шчыра, я чакаў яго званка.
Мужчына амаль не зьмяніўся. Толькі твар яшчэ больш пакрыўся зморшчынамі. Як і ў першы раз, ён прыйшоў раней і чакаў мяне. Узьняўся з лаўкі і прывітаўся поціскам рукі. Даўно заўважыў, што старыя людзі заўжды, калі сядзяць, устаюць, каб парукацца пры сустрэчы.
– Як у вас справы? – гэтым разам першым пачаў размову Павал Іванавіч.
– Нібыта ўсё нармальна. Выйшла мая трэцяя кніжка.
– Віншую, віншую! Гэта важная падзея! – ён яшчэ раз паціснуў мне руку. – Рады за вас!
Шалёна пах бэз. Зь дзяцінства цьвіценьне бэзу ў мяне атаясамлялася з сапраўднай вясной. Да школы ў сваім родным маленькім гарадку я ішоў па алеі, якая абапал была абсажаная бэзам. Прыходзіла вясна, бэз выбухоўваў кветам, і гэта сьведчыла, што да школьных вакацыяў засталося зусім ня шмат часу. І тады я на крылах ляцеў са школы дахаты. І абавязкова адломваў галінку бэзу, якая потым стаяла ў вазе на пісьмовым стале, напаўняючы пакой саладжавым пахам.
– Вы, напэўна, хочаце даведацца, навошта я вас яшчэ раз паклікаў? – абудзіў мяне ад развагаў Павал Іванавіч.
– Калі быць шчырым, я чакаў вашага званка.
– Ня ведаю, колькі ўжо мне засталося… Можа, вы маеце якія пытаньні да мяне?
– Маю толькі адно пытаньне: як вы гэта ўсё вытрымалі?
Павал Іванавіч зірнуў мне ў вочы, пасьміхнуўся і прамовіў:
– Звычайна. Няма тут ніякага геройства. Гэта нармальныя паводзіны нармальнага чалавека. Іншая справа, што нармальнасьць робіцца ўсё большай рэдкасьцю. Бо за нармальнасьць можна атрымаць па шыі.
Павал Іванавіч зірнуў у бок той лаўкі, дзе пры мінулай сустрэчы сядзеў «дзядок» з газэтай. Гэтым разам на ёй нікога не было.
– Сёньня няма вашага куратара, – пажартаваў я.
– Недзе ёсьць іншы. Абавязкова, – суразмоўнік засьмяяўся ціхім сьмехам. Затым стаў зноў сур’ёзным і амаль шэптам прамовіў:
– Паабяцайце, што напішаце.
І я расказаў Паўлу Іванавічу сваю гісторыю.
Комментарии к книге «Мясцовы час», Алесь Аркуш
Всего 0 комментариев