Читать книгу «Золата князёўны», Павел Ляхнович

«Золата князёўны»

523

Описание

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкультурныя. Кожнае з іх – гэта іншая часапрастора, але ўсе разам спалучае добрае пяро аўтара, яго здольнасць назіраць за чалавечымі паводзінамі, уменне разумець захаванні і парывы душы кожнага са сваіх персанажаў. Невялікія па аб’ёме творы нясуць у сабе багаты арсенал інфармацыі, пачуццяў, планаў.



1 страница из 100
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Золата князёўны (fb2) файл не оценен - Золата князёўны 496K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Павел Ляхнович


Павел Ляхновіч





ЗОЛАТА КНЯЗЁЎНЫ

Апавяданні. Байкі

Прысьвячаю Ніне Сокал і Аркадзю Лахновічу, бацькам


АПАВЯДАННІ

Важкае пытаньне

Да Дзяругі прыехаў у адпачынак сын, афіцэр-падводнік. Пасьля абдымкаў і пацалункаў хуценька, па-ваеннему сабралі на стол і добра пасядзелі. Назаўтра абодва прачнуліся з хворым і галовамі:

- Сынок, прынесьці што на пахмелку ці сходзім у “Сьлёзкі”?

“Жаночымі сьлёзкамі” ў мястэчку называюць сталовую, дзе спрадвеку гандлююць расольнікам, катлетамі, півам і гарэлкай.

- Лепей сходзім разам. Не люблю чакаць.

- Чакаць ды даганяць – няма горш. А ці не занізка табе будзе ў сталоўцы выпіваць? – непакоіцца старэйшы Дзяруга, якому хочацца і пахмяліцца, і паказаць землякам сына, і захаваць ягоны “імідж”.

- Нармальна, тата. Я ж не па форме. А нават калі б і па форме, я што – не чалавек? Войска – гэта частка народу, - цытуе малодшы завучаную формулу, - і… - далей ідзе імправізацыя, - … і “чмыхнуць” у яго асяроддзі – наш абавязак. Як сказануў?

- Балбатун. Ты “чмыхнеш” і паедзеш, а мне потым выслухоўвай, як цябе людзі абгаворваць будуць, - паблажліва бурчыць бацька, - ну добра, збірайся ўжо.

* * *

- Што, Дамінікавіч, сынок у госьці прыехаў? – лісьліва сустракае Дзяругаў буфетчыца. Яна працуе тут гадоў дваццаць і ведае ўсіх мясцовых.

- Ага, сын. Во, які ён у мяне вырас. Афіцэр… - з гонарам вымаўляе бацька. – Зіначка, нам пляшку гарэлкі і піва… Табе, Леанід Пятровіч, колькі піва?

Комментарии к книге «Золата князёўны», Павел Ляхнович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства