Марыянеткі і лялькаводы (fb2) - Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26] 993K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Южик
Міхась Южык
МАРЫЯНЕТКІ І ЛЯЛЬКАВОДЫ
раман
“Яшчэ трохі, і свет ужо не пабачыць Мяне;
а вы пабачыце Мяне, бо Я жыву,
і вы будзеце жыць” (Іаана 14 : 19).
1
— Не! Ну гэта ж няможна болей цярпець! — ускрыкнуў галоўны рэжысёр, ён жа дырэктар драмтэатра “Кіцеж” Аркадзь Бабаеўскі. — Я спыняю! Чуеце, я спыняю гэты агідны фарс! Перапынак!
Ён ускочыў са свайго крэсла, павярнуўся да акцёраў спінай і жвава рушыў да выхаду з залы. Але раптам, нібы падстрэлены, спыніўся, павярнуўся да сцэны і кінуў:
— Пугач, чакаю вас праз пяць хвілін у сваім кабінеце. — І пайшоў, ужо не азіраючыся.
Акцёры пачалі гаманліва разыходзіцца па грымёрных, а памянёны Пугач, малады чалавек гадоў трыццаці ў вопратцы старасвецкага лёкая, панурыўшы голаў, паплёўся ў бок службовых памяшканняў.
Неўзабаве ў кабінеце галоўнага адбыўся наступны дыялог.
— Скажыце, Пугач, — гаварыў чырванатвары таўстун Бабаеўскі, разваліўшыся ў мяккім крэсле. — Скажыце па праўдзе… Вам што, надакучыла ў мяне працаваць? — І з непрыхаванай нелюбоўю ўтаропіўся на свайго падначаленага.
Комментарии к книге «Марыянеткі і лялькаводы», Михаил Южик
Всего 0 комментариев