Пахвалі пражыты дзень (fb2) - Пахвалі пражыты дзень 429K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь Ткачев
Васіль Ткачоў
ПАХВАЛІ ПРАЖЫТЫ ДЗЕНЬ
Кніга-дзённік
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1988
Рэдактар: Герчык М.
Выдавецтва “Мастацкая літаратура”
Памеры: 209 с.
ШЧАСЦЯ ТАБЕ, ДОМ!
(Блакнот Чарнобыльскай бяды)
1
Скалясіў я Палессе ўсцяж і ўпоперак, зайздросціў сам сабе, што меў і маю магчымасць бачыць гэтыя маляўнічыя мясціны, хадзіць па зямлі гасцінных палешукоў, пагаварыць з імі ля прызбы аб жыцці-быцці. Гаваркія яны людзі. Пра палітыку дык пра палітыку, пра хлеб надзённы — дык пра хлеб, а калі пад руку пад вернецца трапны жарт — сыпануць і ім, бы некалі жменяй з сяўні. Ён, той жарт, што соль да куселя хлеба. Смачна! I плыве смех. Ціхі, стрыманы, у рамках жарту, як плывуць між беражкоў спакойныя рачулкі, горнуць ваду-вадзіцу ў Прыпяць, у Сож, Дняпро...
Комментарии к книге «Пахвалі пражыты дзень», Василь Ткачев
Всего 0 комментариев