• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store

«Ператвораныя ў попел»

1134

Описание

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы —...

2 страница из 127
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Зрэшты, бяседзе папярэднічала яшчэ адно мерапрыемства: сустрэча з чытачамі ў гарадзкім доме культуры. Да таго часу госьці ўжо пасьпявалі кульнуць чарку, а аднойчы — я быў сьведкам — адзін празаік нават заснуў у залі, але, пачуўшы сваё прозьвішча, падхапіўся на ногі. Вядучы сустрэчы, пабачыўшы калегу, замахаў рукамі, маўляў, сядзі, ня варта выступаць, але творца паўстаў як тая скала ў Бель-Ілі, пайшоў па праходу, пару разоў матлянуўся, прымусіўшы пужліва адхінуцца дзяўчын, што сядзелі ля прахода і — у мёртвай цішыні! — спыніўся ля прыступак, якія вялі на сцэну. “Ня трэба!”— бязгучна гукалі калегі. “Хлусіце! Я яшчэ м-магу”,— гэтак жа бязгучна адказваў творца. Ён ступіў на прыступку, потым на другую, яшчэ раз хітнуўся і калі ўражлівыя гледачы ўжо змадэлявалі ягонае падзеньне ў аркестровую яму, узышоў на сцэну, сарваўшы бурныя воплескі.

І вось яно, Скарынава сьвята AD MM.

Распалася заганнае кола. Высілкам загадчыка мяйсцовага “вэртыкальнага” аддзелу культуры В. Ушака на пляцы ўтворана quadratura. Пісьменьнікі сядзяць у крэслах, нешматлікія гледачы стаяць вакол зграбным карэ. З высокага пастамэнту на іх задуменна глядзіць Скарына.

Нейкі паэт чытае свае панічна-патасныя, а таму няшчырыя вершы; празаік — аўтар партызанскай эпапеі, якую прачыталі толькі выпускаючы рэдактар ды карэктар, галёкае аб славянскім братэрстве; чыноўнік Дзяржкамдруку апавядае ў мікрафон аб той увазе, якую надае беларускаму кнігавыдавецтве Ўсенароднаабраны Прэзыдэнт; а над галавой маёй тым часам наразае колы гудлівы чмель. Нагудзеўшыся дасхочу, чмель пляскаецца на прывялую ад начнога холаду аксамітку. Тыцкаецца хабатком — раз, другі, марна шукаючы нэктару і пералятае на такую ж прывялую стакротку.

—... Яскравым сьведчаньнем дзяржаўнай турботы аб беларускай культуры зьяўляецца той факт, што школьныя бібліятэкі забясьпечваюцца кнігамі бясплатна...

Мне становіцца яго шкада. Не, не чыноўніка Дзяржкамдруку, а гудлівага працаўніка, што завіхаецца на кветніку. Чмяліны век кароткі. Яшчэ пару тыдняў і ён змарнее на ранішнім холадзе і восеньскі вятрыска панясе яго, выпетранага і бязважкага, па пыльных вуліцах.

Комментарии к книге «Ператвораныя ў попел», Винцес Леонидович Мудров

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства