Гэта самотная зорка Венера (fb2) - Гэта самотная зорка Венера 461K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Аляксандр Аляшкевіч
Аляксандр Аляшкевіч
Гэта самотная зорка Венера
СІНЯЯ ПТУШКА аповесць
Бог ёсць любоў.
Першае пасланне Іаана, 4:8
На гэтым стаю.
Марцін Лютэр
Апошні ўрок у школе Ёхан сядзеў нібы на вострых іголках. Ён у неспакоі круціўся, падскокваў на табурэце, час ад часу кідаючы трывожны позірк на гадзіннік. Хваляваўся ён нездарма. Фрау Энкель яўна зацягвала ўрок, дыктавала заданне, якое яны павінны зрабіць на канікулах, распіваючы яго да самых што ні ёсць драбніц. (Старыя філолагі, яны ўсе крыху дзівакі, як быццам нехта штосьці будзе рабіць на канікулах.) А ў яго ўжо праз нейкую гадзіну гульня. Ды якая! Паўфінал першынства горада па тэнісу! А Ёхану яшчэ трэба зазірнуць на пошту, даслаць бацьку ў Афрыку віншавальную тэлеграму – у яго сёння імяніны, пасля паабедаць разам з маці ў кафэ, абяцаў раніцой. А ўрок зацягваўся.
Але вось фраў Энкель, паправіўшы на галаве сівыя валасы, загарнула журнал, урачыста прамовіла: “Урок закончаны. Жадаю вам прыемнага адпачынку!” І Ёхан з палёгкай уздыхнуў. Час яшчэ меўся, праўда, не шмат, але ён паспяваў. Да таго ж заўтра пачыналіся канікулы. Не трэба ні ў школу, якая за год яму парадкам абрыдла, ні рахтаваць нудныя хатнія заданні. Божа мой, толькі ўявіць сабе, цяпер ён можа цэлы дзень гуляць у тэніс! Але ці не час яму ісці? Задаецца, фрау Энкель ужо схавалася за дзвярыма. Вунь і клас весела загаманіў, загудзеў, нібы тая біржа. Хутка склаўшы сшыткі, Ёхан падхапіў ранец.
Але ў дзвярах, раптам засланіўшы сабою праход, яго запыніла пышная рыжавалосая Шыльда.
Комментарии к книге «Гэта самотная зорка Венера», Аляксандр Аляшкевіч
Всего 0 комментариев