Читать книгу «Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]», Леанід Дранько-Майсюк

«Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]»

1009

Описание

Вядома, трынаццаць — лік няшчасны. i тым не менш перад табою, дарагі чытач, менавіта трынаццаць апавяданняў — трынаццаць здарэнняў, трынаццаць лёгкіх, займальных, вясёлых гісторый з нашага мітуслівага жыцця. У сваіх апавяданнях аўтар выкарысгаў магчымлсці гратзску, анекдота, наўмысна сур'ёзнае звёў да несур'ёзнага, спадзеючыся такім чынам зменшыць страхотлівы сэнс, што існуе ў ліку трынаццаць... «Пра тое, як я...» — першы зборнік прозы паэта Леаніда Дранько-Майсюка.



1 страница из 72
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў] (fb2) файл не оценен - Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў] 287K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Леанід Дранько-Майсюк


Леанід Дранько-Майсюк

ПРА ТОЕ, ЯК Я...

13 несур'ёзных апавяданняў


Падрыхтаванае на падставе: Леанід Дранько-Майсюк, Пра тое, як я...: 13 несур'ёзных апавяданняў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992.— 109 с.


Рэдактар: Рыгор Барадулін


© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

Пра тое, як я забароненую літаратуру чытаў


Усё, што чытаць ні даводзіцца,— уголас чытаю. Так лепей мае шары і паўшаркі ўсмоктваюць рэчывы спажыўныя інтэлекту чужога. Чытаць уголас нават выгодна — усё адно як у сябе на кухні размаўляеш з некім, а частаваць таго, некага, не трэба. Верце майму вопыту акулярнаму — усё дазволенае і ўсё забароненае ўголас добра чытаецца.

Задзярыце голаў на мой паверх высокі. Усе вокны патушаныя, а маё на кухні, як памідор пераспелы,— чытаю і на гадзіннік не гляджу. А ў вакно толькі тады ўлуплюся, калі ў фортачку плюнуць захочацца.

Плюну гэта я, парадуюся, як ляціць маё плюнутае ўніз,— проста на святло ліхтара філармоннае, і зноў за чытанне хапаюся. Ляпаю языком няўтомным, то ў адну сківіцу таўку, то ў другую. Не маўчу — уголас чытаю.

I вось неяк, вечарам чыхірным, калі дачытаў не што-небудзь, а літаратуру забароненую і, храбуснуўшы ўсімі касцякамі анатомнымі, пацягнуўся губамі прымоўклымі да фортачкі чыстае, каб запусціць плевача паэтычнага, гэта значыць, каб адпачыць з пырскам, і такі запусціў, і мой плявач паэтычны паляцеў у бязносую морду ліхтаровую,— у тое ж імгненне самае з-пад вакна майго машына ад'ехала: жоўтая, з антэнай на дашку і лямпай сіняю, амаль такою, якой грэюць вушы застуджаныя.

Комментарии к книге «Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]», Леанід Дранько-Майсюк

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства