• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store

«Сустрэча пасля развітання»

12

Описание

отсутствует

1 страница из 54
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

У гэтыя хвіліны, ушчэнт разбіты, з адчуваннем нерэальнасці ўсяго, што адбываецца, я дабраўся па нясцерпнай гарачыні да сваёй аднапакаёвай халасцяцкай кватэры. Яна, як ты добра ведаў, была забіта кнігамі, рознымі непатрэбнымі рэчамі — падсвечнікі, старыя гадзіннікі — рэшткі былых захапленняў. Выпіўшы ледзяной мінералкі, пастараўся аднавіць для пачатку падзеі некалькіх апошніх дзён. Не майго, а твайго мінулага ўжо жыцця.

Роўна паўтара... Так, паўтара тыдня назад, у аўторак, трэцяга красавіка, я пачуў у тэлефоннай трубцы голас тваёй жонкі Валянціны. Яна сказала, што табе кепска, схапіла сэрца на рабоце, што ты нават страціў прытомнасць і цябе павезлі на «хуткай» у рэанімацыю, але ўсё быццам бы абышлося, пра гэта ёй толькі што паведамілі. Лёгкі, сказалі, прыступ, і нават не мікраінфаркт. Я сказаў, каб яна тэрмінова да мяне прыязджала, і пачаў шукаць нумар тэлефона прафесара Буевіча, таго самага, якога мы гадоў дзесяць — дванаццаць назад бралі ў тэлеперадачу, што рабілі з табой удвух. Толькі Буевіч тады не быў прафесарам, незадоўга перад гэтым абараніў кандыдацкую, але ўжо лічыўся даволі талковым кардыёлагам. Буевіч успомніў і мяне, і цябе, але не стаў, як заведзена ў такіх выпадках, выказваць спачуванняў, а толькі пашкадаваў, што трапіў ты ў новую клініку, дзе мала добрых практыкаў, апрача некаторых кансультантаў, і абяцаў пад вечар быць у цябе з самім Сідароўскім, сваім настаўнікам, які выцягнуў з інфаркту ўжо дзесяткі практычна безнадзейных людзей. Яны паглядзелі цябе, сказалі, што ўсё гэта не страшна, хутчэй за ўсё разгуляліся нервы, можа, па прычыне нейкага стрэсу, зрабілі вывад, што табе патрэбен спакой на некалькі дзён, а затым будзе дарэчы дзесяцідзённая паездка ў санаторый.

Комментарии к книге «Сустрэча пасля развітання», Михаил Петрович Катюшенко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства