«Ютка»

394

Описание

отсутствует

1 страница из 4
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Антон АЛЕШКА

Сярод яравых палеткаў ідзе Ютка і зажмурана пазірае ўперад. На ім старая, калісці сіняя, а цяпер вылінялая, рубашка з подраным перадам матляецца рубцамі па гэткіх жа самых портках. У руках вішнёвае пужальна. На ім накручана доўгая пуга, звітая з канапель-пласкуння. Твар загарэла-чорны, маршчыністы, аброслы. 3-пад старое шапкі сівізною свецяць скроні. У маршчакаватых прарэзах павек, пад навіслымі запыленымі брывамі глыбока сядзяць жалудовага колеру вочы. Уся яго каржакаватая постаць з доўгімі цэпкімі рукамі і кароткімі лукаватымі нагамі быццам зроблена з нейкага шэрага матэрыялу, але гэты матэрыял мае каменную цвёрдасць.

Глядзіць ён уперад, туды за грудок, адкуль відны прысады вёскі. Сама вёска зеленню садоў нікне ў сінявай далечыні rapaчага ліпнёвага дня.

Спяшае Ютка дамоў, бо чараду пакінуў на аднаго падпаска: трэба хутка вярнуцца, бо добра, як пагода будзе стаяць увесь дзень, а калі дождж? Не ўтрымае малы чарады і свінні разбягуцца, каторае куды: па пасевах, у гароды — наробяць шкоды. А там і пашлі нараканні на пастуха, лаянкі, а мажліва і апанятаванне папсаванага гарода, ці там якое збажыны.

Хата была замкнёна. Прасунуўшы руку ў вакенца, Ютка пацягнуў за вяровачку, і засаўка з піскам стукнулася аб прабой. Клямка адскочыла і дзверы самі адчыніліся. 3 сянец дыхнула халадком і пахам вялага пакрышанага зелля-малачаю, што ляжала ў кучы пад сталом. Напіўшыся халоднага рэзкага квасу, Ютка абцёр далонню вусы і бараду. Увайшоў у хату, большую палову якой займала пахіленая ў чалесніках і абкураная, даўно не беленая, печ. На палу былі раскіданы лахманы рознае адзежы. Ютка старанна ўзяўся наводзіць парадак у хаце; знайшоў дзяркач, вымеў смецце, зачыніў падпечак, кінуў на плот гародчыка кош і паставіў у парадак пад лаўкай у мыцельніку чыгуны і гаршкі. Лахманы на палу ссунуў у куток і прыкрыў дзяружкаю. У гэты момант вярнулася нявестка. Сунялася ў парозе і пазірала узяўшыся аберуч за вушэкі дзвярэй, на стараннага свёкра.

— Ты прышла? — звярнуўся да яе Ютка.

— Што ты мне тут парадкі свае наводзіш? Сама прыбяру.— Яна шырока ступіла ў хату і павесіла на вешала ляжаўшую на лаве хустку.

— То чаго ты? — пазіраў Ютка на нявестку, чамусці сёння гэткую злосную.

— Чаго? Ты ўсё чагокаеш. А не ведаеш...

— Добра. Няма мне калі тут з табою гаманіць. Ты памыла маю сарочку?

— 3 сарочкаю сляпіцаю прыплянтаўся! — закрычала, усхапіўшыся з лавы, нявестка.— У галаве мне твае сарочкі. Я, думаеш, ішла сюды, каб табе сарочкі мыць? К чортавай мацеры з сарочкамі!.. 3 байструком тваім, які мяне маладую загубіў, — крычала яна.

— А што ж. Людскія нявесткі з гаспадарамі жывуць, а я, як тая салдатка — кінуў і паехаў.

— Не дзе дзенецца — прыедзе.

— Прыедзе... добра табе слініць.

— Дык выбірайся к чорту, не паскудзь хаты!

— Не ты браў, не ты й выганіш.

Ютка вышаў на двор; узапершыся на плот, пазіраў у гародчык. Злосць варушылася ўнутры і па крысе падымалася ўверх. Прайшоў пад вароты ў садок, гэткай жа вялічыні, як і гародчык — паўзагона ўсяго; пазіраў у канец яго пад навозы, дзе калісці ставіў гумно. Зашчаміла болем нутро пры ўспаміне. Ён кінуў думаць і вярнуўся ў хату.

— Дай сарочку — пайду я.

— За кублам ляжыць.

Выцягнуў Ютка з-за кубла чорную ад бруду сарочку, кінуў сярод сянец і злосна закрычаў:

— Гэта так? — паказваў, узяўшы на пугаўё брудную сарочку.— За гэта я цябе хлебам кармлю, гультая ты кусок?

— Каб я ела твой хлеб, то даўно ўдавілася-б,—не ўстаючы з месца, кідала словам} нявестка.—Сказала мыць не буду, і не буду.

Згарнуушы сарочку і абкруціўшы яе пугаю, Ютка стукнуў дзвярыма.

— Каб па тэты дзень я тут цябе бачыў!—і пашоў вуліцаю ў канец. Нявестка яшчэ нешта крычала ў хаце, але ён не чуў.

За мастком, каля самае дарогі, суняўся Ютка ля чарады, якую пасвіў Сапрон. Стаялі яны і пазіралі на свіней, якія на гарачыні сланяліся ад мяжы да мяжы. Старыя злосна падкорпвалі лычам надаедліва прыставаўшых парасят.

— Дык от бач жа — нявестка,— скардзіўся Ютка.— I мыць не думаю — сказала. Чорт тваю галаву бяры, сам памыю... Гультая кусок.

— Гавораць пра яе нядобрае,— пачаў Сапрон.— Па вечарах, браце ты мой, хіхікае з хлопцамі. Ну, ці гэта ж хораша маладзіцы?

— Вось яно...

— Але ж. Гэтакі і ён, браце мой, кінуў маладую жонку, а сам паехаў. Куды? Чаго? Тут мала месца? А ўсё дурасць. Цяпер яна і...

Ютка маўчаў. Зразумеў, чаму яна гэтак зразу закапыліла нос. „І ашукаўся, што зразу не прагнаў суку" — падумаў Ютка.

— Маладосць дурная.— цяг скрыпучым голасам Сапрон.

— Усё тут,— сказаў Ютка і пашоў па траве паўз дарогу.

Паўстае перад намі жыццё Юткі, скупое на прыгоды, на вясёлыя хвіліны, як гэты зрыты свіннямі і абабіты авечкамі папар на траву. Ажаніўся Ютка з тэй, якую моцна кахаў. Узяў сабе ён Петракову Ганну. Толькі чамусці праз пяць з паловай месяцаў пасля вяселля нарадзіўся ў іх сын. Маўчаў панура Ютка, нічога не казаў Ганне. Яна таксама маўчала і ўкрадкам пазірала на мурлаватага гаспадара — ці не запала што нядобрае ў яго злоснае нутро? Але гэтак цягнулася не доўга. Тыдняў, мусіць, праз два вышла, як на чыстую ваду. Сябры Юткавы віншавалі яго, як вельмі паспешнага чалавека, а за вочы смяяліся да хрыпот і кашлю.

Старыя жанчыны хутка знайшлі канцы такіх скорых радзін у Юткавае Ганны. Цяпер уся веска гаманіла, што сапраўдным бацькам яе сына з'яўляецца Вульф — панскі агароднік.

Пачалі ўспамінаць, што калі Ютка вадзіў Бенсявы коні на начлег, то Ганна падоўгу бавілася з Вульфам у садзе, каля будкі, што Пячкуровы хлопцы нават былі падслухалі размову і бачылі, як Вульф сваімі чорнымі вусікамі казлытаў Ганніну шчаку.

Полымем шыбанула злосць, аж затрэслася ўсё ў сярэдзіне ў Юткі. Схапіў ён на плоце кавалак вужышча, адрэзанага на пастронкі, намачыў у цэбры і, паваліўшы Ганну сярод хаты, счарніў ёй сцёгны і лыткі. Пасля наматаўшы на руку растрэсеную касу, біў у патыліцу і ў плечы. Крычаць Ганна не кры­чала, а толькі поўзала ля ног і прасілася.

— Асіроціш Грышку... не забі хаця.

Стукнуўшы яшчэ раз ногцам у бок, Ютка вышаў на двор. Цэлы тыдзень потым не заходзіў у хату. Прымайстраваўся ў сенцах на тапчане і сяк-так праводзіў кароткую летнюю ноч.

Паволі прайшоў першы сорам. Агураў Ютка, абабіўшыся аб людскія языкі. Таксама і сэрца не камень — адышло. Жыў ужо з Ганнаю так, як яно і трэба, але ўсё ж не тое. Бачыў, што ў глыбіні васільковых яе вачэй таілася нешта чужое. Спачатку злаваўся, а потым на гэта глядзеў так,— абы было ціха.

Праходзіў час. Рос Грышка ваўчанём тым дзікім. А калі пачаў выходзіць на вуліцу да гурту дзяцей, яны сустрэлі яго градам пісклівых галасоў:

— Байструк! БайструкІ

Пакаціўся Грышка каля варот, бягучы дамоў; стомлены, ухапіўся рукой за матчын фартух, пазіраў ёй у твар.

— Чаму яны крычаць на мяне — байструк?

— Бо дурні. На дварэ гуляй, сыночак, да іх не хадзі.

Больш нічога яму не сказала; пагладзіла па галоўцы і выправіла гуляць на двор.

Хутка здарылася нешта нечаканае. Паабедаўшы і адыходзячы на работу, Ютка сказаў:

— Прышоў да нас нейкі з горада. Вылез з кустоў, як мы касілі, і казаў, што ўсюды кінулі працаваць па маёнтках. Паляць палацы, расцягваюць ўсё. Мусіць і мы заўтра пакінем працу.

Праз дзень пачалася, як дзед Касач казаў „слабода". Як адзін на працу ў маёнтак не пашлі. Патрабавалі аплаты за працу з самае вясны і павялічэння платы на касьбе і ў жніво. Па вечарах зарніцамі свяціліся стагі, будынкі. Рабілася гэтак не толькі вось тут, а і ўсюды навокал. Знік пан.

3 трэскам валіўся панскі лес, у які да гэтага часу і па лом забаранялася ездзіць. У сажалцы наперабой лавілі рыбу, хто таптухай, хто крыгай, а хто проста кашом ад бульбы. Адчынялася „слабода" сапраўды. Хадзілі розныя чуткі аб падзеях ў гарадах; толкам ніхто нічога не ведаў.

Але аднае начы наехала шмат стражнікаў, а з імі з'явіўся і пан. Прышлося адказваць за гэтую „слабоду" не аднаму чалавеку з вёскі. Іх павязалі і пакідалі ў стайню. А потым аддалі на суд, і развіталася шмат старых і хлапцоў з роднаю вёскаю.

Стаяла заплаканая Ганна, праводзіла свайго Ютку з жалем, сціснуўшым сэрца. Што яна цяпер будзе рабіць? Дзе яна дзенецца?

Плакаў і Грышка, нават добра не ведаючы ў чым справа.

Грышку забраў Ганнін бацька — яго дзед. Хоць і там не смак, хоць і там дзетвары, як саранчы, але усё ж...

Ганна ў жніво хадзіла ў заработкі ў маёнтак. Зарабляла няшчасны грош, няшчасную сухую скарыначку, каб хаця падтрымаць гэтакую няшчасную жытку. А гады ішлі. Яны слаліся шэрым аднастайным палотнішчам з калі не калі маленькімі пробліскамі святлейшага.

Праз пяць гадоў вярнуўся Ютка. I, здаецца, праз год, а можа крыху і болей, нарадзілася дзяўчынка з гэткімі ж вачыма, як у Ганны. Але Ганна зразу залягла і болей не ўставала. Чырвоная ўся, з пабялелымі губамі, у апошні раз пазвала Ютку. Закінула яму на шыю абцяжэўшую руку, прыцягнула к сябе блізка-блізка твар яго і, не маргаючы, доўга ўзіралася, нібы пазнавала.

— Ютка... глядзі Грышку...

Пабялелыя губы дрыжэлі. Намагалася яна яшчэ нешта сказаць, ды не здолела.

Праз два дні на руках у цешчы сканала і дзяўчынка.

Астаўся Ютка з Грышкам. Перабіваўся з лебяды на квас. Потым загрымела, загуло, перамяшалася ўсё. Знікалі людзі, вёскі — усё глынала вайна. Хваляй гэтай захапіла і Ютку і кінула на фронт.

Комментарии к книге «Ютка», Антон Антонович Алешко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства