«Святыя грэшнікі»

292

Описание

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета". В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

1 страница из 65
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Алесь АСІПЕНКА

ЧАСТКА ПЕРШАЯ: блуканне па страчаных сцежках

Эпізод першы: пралог эпілога. Суя

Трывалі самыя кароткія дні, і ружаватае сонца, як бы лянуючыся падняцца ў зеніт, так і кацілася небакраем, кідаючы на зямлю касыя промні, якія толькі коўзаліся па паверхні, нібы каменьчык, пушчаны па вадзе.

I зямля, і людзі даўно чакалі снегу: надакучыла ім чарната звонкіх, скутых марозам палёў, жабрачая няўтульнасць лясоў, пыльная стынь неба — усё чакала абнаўлення. Але ніхто і ніколі не чакаў снегу з такой нецярплівасцю, як Лазар Богша і ягоная здымачная група, што атабарылася на возеры Суя, заарандаваўшы заводскі прафілакторый. Іншага прыдатнага жылля тут не было.

Тэрмін арэнды неўзабаве канчаўся, а за дваццадь дзён было адзнята ўсяго шаснаццаць метраў плёнкі, і то эпізоду, ніяк не звязанага з суйскай натурай.

Лазар Богша шалеў.

Бязлітасна лаяў балбатуноў-сіноптыкаў, якія наабяцалі раннюю зіму, завірухі, заносы, а на перавале піліпаўкі — сонечныя дні з невялікімі маразамі — тыя ідэальныя ўмовы, якія так патрэбны кіношніку.

Але найбольш Лазар Богша лаяў сябе. Трэба было настаяць, каб экспедыцыя паехала на Поўнач, на Урал, на Каму, да чорта, д’ябла, але туды, дзе хапае снегу. Дык не, пацягнула ў родныя мясціны па ружовы туман юнацтва...

Абармот!.. Дурань!.. Зглуміў дваццаць дзён (тры тыдні) на пустое, нікчэмнае існаванне ў прафілакторыі, няхай сабе і дужа мадэрновым.

Кожную раніцу, прачнуўшыся ад цяжкага сну, Богшу найперш прыгадваліся вочы старога дворніка Мікодыма, якія з дакорам глядзелі яму ў душу. "Ну і работ­ка ў цябе, Лазар!.. Не бі ляжачага работка!.. Курорт!.. А яшчэ грошы плоцяць. I добрыя, мабыць, грошы... А я во за паўстаўкі гарбею. Увесь дзень махаю мятлой..." Паспрабуй дакажы вясковаму дзядзьку, што бяздзейнасць гэтая вымушаная, што шукаць дяпер снег будзе даражэй, чым чакаць яго тут.

У сталоўцы, аздобленай разьбой па дрэве і шкляным ліццём, Богшу сустракалі яшчэ адны вочы, насмешлівыя, як кара. Зялёныя вочы адміністратаркі Стасі. Аж душыла тое сняданне ў горле даўкім комам.

А каму прыемна карміць гультаёў?..

Сюды, у прафілакторый, людзі прыязджалі адпачыць пасля цяжкай прады на заводзе, каб потым зноў улегчы ў яе на ўвесь тыдзень. Яны ж прыехалі працаваць і... гультайнічаюць, нібы для іх няма найпершага закона існавання чалавека на зямлі: працуеш для таго, каб жыць — жывеш для таго, каб працаваць...

Лазар Богша разумеў, што не проста марнуюцца дні здымачнага перыяду — гэта было не самае горшае, — губляецца той творчы напал, тое, адным творцам зразумелае натхненне, якое здольна рабіць цуд — непаўторнае мастацтва, калі і сам дзівішся, а як, якімі сродкамі здолеў дамагчыся такой узрушанасці, што нават нежывая камера шкляным вокам убачыла свет у яго пачуццёвым стане.

Хто здольны растлумачыць, як усё гэта адбываецца на самай справе? Ніхто! Нават самыя спрактыкаваныя гаваруны: вучоныя, крытыкі, рэцэнзенты і проста аматары памеркаваць...

Што праўда, яны даўно і з упартасцю алхімікаў шукаюць гэты сакрэт, развінчваючы, разбіраючы мастацкі твор на часткі, раскладаючы тыя часткі па паліцах. Шукаюць і знаходзяць нейкія ўзорчатыя і фігурныя цаглінкі, якія нібы і надаюць непаўторнасць пачуццёвага ўздзеяння мастацкага твора на чалавека.

Суцэльны прагматызм!..

Хіба жывое можна разглядадь па частках? Жывое застаецца жывым толькі цалкам, бо кожная часцінка жывога, адарваная ад яго, перастае захоўваць адзнакі жывога. А хіба мастацкі твор не жывая істота? Хіба ён непадуладны законам жывой прыроды? Хіба яму не прадвызначана кароткае або доўгае жыццё? Хіба ён не ўздзейнічае на навакольны свет? Не перадае свой вопыт наступным пакаленням, як гэта робяць гены? Было б недарэчна лічыць мастацкі твор нежывым, як камень, як пясок, як жалезную логіку законаў. На што ўсе яны здольны без уліку нечага, што называецца натхненнем? I што яно такое, натхненне? Настрой? Пачуццё? Захапленне? Любоў? Нянавісць? Стан душы? А можа, стан чалавечага мозгу, якому абрыдла рашаць задужа практычныя задачы? Ці, можа, ўсё гэта разам, спрасаванае ў адзін згустак, кандэнсат, як плазма, у якой заключана незвычайная энергія? А тут энергія душы, здольная ў вобразах і праз стагоддзі хваляваць людзей?

Чорт яго ведае, што такое натхненне!..

Толькі без яго любы твор нават самага найвялікшага віртуоза будзе хоць і прывабнай, але ж халоднай дрындушкай. Такое бывае і з чалавекам. Вытачыць прырода дзіва: і постаць, і твар, і нос, і бровы — кож­ная частачка дасканалая, ды холадам павявае ад яе дасканаласці. А ў іншага — ні постаці, ні прыгожых абрысаў твару, а так і цягне пагрэцца ля ягонай душэўнасці...

Лазар Богша не першы дзень думаў над гэтым, заўважаючьь, як знікае натхненне ў ягоных сяброў-паплечнікаў — асістэнтаў, памочнікаў, акцёраў, адміністратараў. Ён і сам знямогся чакаць снег, зіму. Павінна ж яна, халера, некалі прыйсці, намесці гурбы снегу, каб можна было пачаць здымкі з тым натхненнем, якое дало б плён, а не прадукцыю для плана студыі...

Лазар Богша пазіраў з акна другога паверха, як дзядзька Мікодым падмятае двор перад прафілакторыем. Нібы не мяце — косіць. Пра што ён думае? Вось бы падслухаць ягоныя думкі... Навошта, калі ад сваіх нельга пазбавіцца... Уцячы куды-небудзь. Куды? Хіба ў вёску? А па якое шчасце?..

У Лазара Богшы ўжо нікога з родных там не засталося. Маці памерла, дваюрадныя, траюрадныя раз’ехаліся па свеце. Нішто ўжо не яднала яго з вёскай. У ёй жыло новае, невядомае племя. Часам праз смугу гадоў Богша бачыў знаёмае аблічча ў абліччы зусім незнаёмай старой жанчыны. Потым аказвалася, што незнаёмы быў твар, а жанчыну ён ведаў даўно, яшчэ маладой. Та­кой і запомніў на ўсё жыццё. Гэты ж старэчы твар як бы належаў ужо другому чалавеку, якога ён, Лазар Богша, не мог ведаць. Яго жахала маршчыністасць твараў, згорбленасць плячэй — пачварная старасць, якая адабрала ў яго мінулае. Яно жыло толькі ў памяці. Ен назаўсёды запомніў сваіх аднавяскоўцаў маладымі, прыгожымі і не хацеў, не мог бачыць іх другімі. Яму хацелася прыпыніць час, застацца ў тым, даўнім, бо аднаго разу ён і сам адчуў імклівы яго бег, спалохаўся: дык і ён ужо на зыходзе лета, а можа, нават і ў сваёй восені, калі вецер няўмольна атрасае лісце. Яшчэ крыху дажджу і ветру, і ён, Лазар Богша, прадстане перад су­дом вечнасці...

Каго яна скідвае ў бездань забыцця, а каму даруе вечнае жыццё? Багам?.. Ну, дык і ён — бог і адразу ў трох асобах: бог-кінарэжысёр, які стварыў два дзесяткі фільмаў; бог-літаратар, пісьменнік, які напісаў за сваё жыццё некалькі кніжак вершаў, апавяданняў і сцэнарыяў, са святой наіўнасцю думаючы, што нешта адкрывае, а яго білі за гэтую наіўнасць самазванага прарока; яшчэ бог-акцёр, які сыграў з паўсотні роляў, калі не было іншага занятку.

А што засталося ад усяго гэтага?..

Вось табе і бог у трох асобах!.. Смяротны адзінокі бог, у якога нават у роднай вёсцы нікога няма!

Ну, гэта, дапусцім, няпраўда, мана. У вёсцы жыве Домна — ягоны боль і ганьба, нітачка, якая звязвае яго з вёскай, і прадонне, якое разлучае яго з ёю.

Домна — ягонае мінулае, ад якога нікуды не ўцячэш. Некалі яму хацелася забыць гэтае мінулае. Ды хутка ён зразумеў, што нябачныя повязі вяжуць кожнага чалавека з мінулым і разарваць іх немагчыма. Мінулае прыходзіць да яго, як толькі чалавек нараджаецца на свет, і падарожнічае з ім праз усё жыццё. Чым далей жыве чалавек, тым мадней звязвае сябе з мінулым. Ды і само мінулае набліжаецца да чалавека, бачыцца не за гарамі, а побач.

Яго, Лазара Богшы, дзед, таксама Лазар, некалі займаўся бортніцтвам. Занятак гэты ўжо на Богшавай памяці ператварыўся ў дзівацтва, дзіцячую забаву, якой даросламу чалавеку хоць і не забараняецца займацца, але гонару яму не прыносіць. Дзед, аднак, быў упарты — бортнічаў, ды яшчэ і Лазара хацеў прывучыць. Таму заўсёды браў яго з сабой у лес, каб шукаць пчаліныя раі ў старых дуплах.

Аднаго разу дзед павёў Лазара за няблізкі свет, каб паказаць унуку нейкае дзіва. То і сапраўды было дзіва.

На акруглай паляне сярод векавечнага бору, каля невялічкага возера, больш падобнага на сажалку, на зялёным пагорку, расло тры дубы, ды так блізка адзін ля аднаго, што паміж імі нельга было стаць чалавеку.

Задраўшы галаву, Лазар Богша спрабаваў угледзець вершаліны тых дубоў, але так і не змог. Тады ён лёг на спіну і ў недасяжнай вышыні ўбачыў абрысы зялёнай шапкі, адной на тры дубы, з якой тырчаў чорны, высушаны сонцам і ветрам сук, падобны на аленеў рог. Над шапкай плылі ў небе белыя аблокі, а вышэй сінела неба, вельмі празрыстае і бяздоннае.

Лазар загледзеўся на гэты цуд і раптам пачуў, як гамоняць, перагаворваюцца між сабой дубы. Яму здалося, што яны гавораць чалавечай мовай, і ён адключыўся ад усяго на свеце, абы разабраць гэтую таямнічую гамонку. Ён моцна заплюшчыў вочы; толькі слых быў абвостраны і чуйны. Кожны шолах пранікаў Лазару ў душу. Раптам ён выразна пачуў голас ці то з неба, ці то з-пад зямлі:

— А ты, Лазарка, дужа падобны на майго дзеда, царства яму нябеснае. Але не з твару... У дзеда твар быў доўгі, а нос прамы, як, бывала, пісалі на іконах у стараверскіх цэрквах. I бровы былі, як на тых іконах, зрошчаныя на пераноссі. А вочы з-пад іх глядзелі як з прорвы. Дужа дапытліва. Ды і расточка ён быў невысокага. А ўсё адно вы падобныя... Вось гэтым, як лёг ты на зямлю, як стаў слухаць... Унучак, ды ты не чуеш мяне?.. Ачніся, Лазарка, бо так можна і розуму крануцца...

Лазар Богша з неахвотаю вярнуўся да явы. Дзед сядзеў пад дубам, абапершыся аб парэпаны камель спіной. Лазар Богша аж пакрыўдзіўся: навошта дзед перашкодзіў яму паслухаць, пра што гамоняць дубы.

Комментарии к книге «Святыя грэшнікі», Александр Харитонович Осипенко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства