«Пачакай, затрымайся...»

1164

Описание

отсутствует

1 страница из 31
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Пачакай, затрымайся... (fb2) файл не оценен - Пачакай, затрымайся... 488K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Елена Семеновна Василевич


Алена Васілевіч

Пачакай, затрымайся…

Аповесць

Частка першая

Храстовы кароль

Увесь свет, усе вакол людзі жывуць як людзі, адна толькі я папялею на павольным агні. А што, калі пра мяне забудуць? Ці згубяць маю заяву і мае дакументы? Ці дзе ў дарозе згубіцца выклік на экзамены? Што тады будзе?..

А жыццё наўкола з яго штодзённым клопатам і тузанінай тым часам ідзе як і заўсёды, як вечна. I што яму да таго, што вось-вось — і ад чалавека застанецца толькі жменька попелу.

…Пісьмо, адрасаванае мне асабіста, на маё ўласнае прозвішча, дастаўляе надвячоркам лістаносец Федзя Жук. Пісьмо дома мяне не застае, яно знаходзіць мяне за гумнамі, пад дубам, каля дзядзькі Мікалаевае копанкі. Там на вогнішчы я вару бульбу на вячэру. Ладны пабяляны чыгунок маладое бульбы. Каля вогнішча сабралася дзятвы і падлеткаў мала што не з усяе вёскі. I таксама амаль усе з чыгункамі. Традыцыйная сялянская вячэра ўлетку. Да гарачае бульбы абавязкова рыхтуецца расол: забелены лыжкай смятаны ўкіслы бярозавік з дзежкі, з крышанай зялёнай цыбуляй і гурочным цветам (першыя агурочкі рваць шкада). Смаката!

Умела раскладзены агонь аднолькава служыць усім. Кожнаму чыгунку хапае агню, хапае жару. I не заўважыш, як закіпіць бульба, як паспеюць гарэлікі.

Лістаносец Федзя Жук да копанкі, да агню, падкатвае на веласіпедзе. (Фарсіць! — веласіпед куплены толькі гэтым летам.) Гультаявата злазіць і кладзе веласіпед на траву. Малыя ад агню ўсе як адзін кідаюцца да Федзевага веласіпеда — хоць пальцам пакратаць бліскучыя нікеляваныя спіцы ці пазваніць галасным званком.

— Ану, кыш! — адпужвае малых Федзя і, перакінуўшы скураную торбу на жывот, спаважна ляпае па гэтай тоўстай торбе.

— Хто хоча скакаць? — пытаецца Федзя.

Скакаць гатова ўся малеча. Федзя адмахваецца:

— Мала кашы елі… Ну, хто? — звяртаецца ён да старэйшых і наровіць стаць побач з Анюткай Корбутавай. Прыгожая, зграбненькая Анютка падабаецца Федзю.

— Паскачы сам, а мы паглядзім, — ведае ўжо сваю ўладу над Федзем Анютка.

— Ану, давай хутчэй, што там у цябе! — камандуюць Федзю старэйшыя хлопцы.

— Не дам, пакуль не паскача той, каму пісьмо.

— Дык каму пісьмо?! — наступаюць на Федзю хлопцы, маючы намер адабраць у яго торбу.

— Няхай яна скача, — ківае ў мой бок Федзя і выкручваецца ад хлопцаў.

— Буду я скакаць яму яшчэ! Давай пісьмо, Жучыла! — мяне ўсю так і калоціць: ад хвалявання, ад няпэўнасці — ці тое гэта нарэшце пісьмо, якое мне гэтак патрэбна, і што ў ім пішацца.

Але хіба ты ўтрымаеш гэтага Жука.

— Вадзім, Лёня, адбярыце ў яго!

Федзя кідаецца наўцёкі, хлопцы гоняцца за ім, ловяць і, паваліўшы, адбіраюць паштальёнскую скураную торбу. I тут жа вытрасаюць яе на траву. Вытрасаюць і маё пісьмо.

— Ого, як з друкарні ўсё роўна!

— Аддайце маё пісьмо! — кідаюся я да хлопцаў і вырываю з іх рук белы тоненькі канверт.

Хутчэй дадому — прачытаць без сведак… Па дарозе, аднак, я не вытрымліваю, хаваюся ў снапах канапель пад гумном, нецярпліва разрываю канверт. З канверта выпадае вузенькая паперка, аддрукаваная на машынцы: «Паважаны тав. Гурновіч, вы дапушчаны да прыёмных іспытаў. Просьба з’явіцца на іспыты першага жніўня. Сакратар прыёмнай камісіі…» — і неразборлівы подпіс. I ўсё. I больш ні слова.

Я чытаю паперку раз, другі раз, перачытваю трэці — гэта, значыць, я — «паважаны таварыш», гэта, значыць, мяне дапусцілі да іспытаў і мяне выклікаюць… Выклікаюць!

Забыўшы пра бульбу, пра вогнішча, пра ўсё на свеце, па разоры, па калючым гарбузніку я імчу дадому. Паказаць пісьмо.

I схаваць яго, каб не згубілася!

— Дапусцілі! Выклікаюць ужо! — яшчэ з весніц на ўвесь двор крычу я.

Баба Іваніха каля калодзежа намывае на заўтра бульбу. Ад майго воклічу яна ўздрыгвае і спалохана выпростваецца:

— Каго выклікаюць?.. Куды?!

— Вось! Мяне! — размахваю я канвертам у яе перад тварам.

Баба Іваніха нічога не разумее. Мне гэта і смешна, і злосць бярэ: заўсёды ёй трэба тлумачыць, як быццам самой цяжка здагадацца.

— Мяне выклікаюць на іспыты!

— Ну, то і паедзеш, то і будзеш здаваць, — як пра рэч самую звычайную, кажа баба Іваніха (быццам самой ёй такія пісьмы прыходзяць штодня). — Я спужалася: думала, барані божа, каго выклікаюць туды…

— А дзе Саша? — пытаюся я; што гэта баба разумее: туды… Усё ёй страшна…

— З поля яшчэ не прыйшла — дзе яна… — бярэцца зноў за бульбу баба Іваніха. — Ну, то дзякуй богу, што выклікаюць. Цяпер, глядзі, бярыся як след за кніжкі… Дасць бог, паступіш, як вучыцьмешся.

Дасць бог… Бабу толькі слухай. Я кірую ў хату з намерам надзейней схаваць сваё пісьмо ў куфры. Але тут жа і перадумваю: мне ж хочацца паказаць яго і тым, хто астаўся каля вогнішча, каля чыгункоў з бульбай… Як ні кажы, а з усёй вёскі паступаем усяго толькі мы з Маняй Паўлавай удзвюх… I пакуль што такое пісьмо атрымала я адна… Маня дакументы здавала пазней, і ёй няма яшчэ выкліку. А можа, і ёй сёння быў — Маня жыве ў канцы вёскі, а там Федзя раздаў пошту раней… Так ці інакш, я не магу адразу ўзяць і схаваць сваё пісьмо, нікому яго не паказаўшы, у куфар, у прыскрынак (там ляжаць усе мае скарбы).

Пасля вячэры я доўга не магу заснуць, кручуся ў пасцелі (гарачыня — коўдра пячэ, як агнём), мацаю пад падушкаю тоненькі канверт — у куфар яго схаваю заўтра… Цяпер я абміраю ўжо ад новага хвалявання: як яно будзе на тых іспытах?.. А што, як я не здам?.. А якія там будуць настаўнікі і як яны будуць пытацца?..

Сон мяне зморвае толькі на світанні, калі пачынаюць ужо добра шарэць вокны. Я засынаю і зноў тут жа патанаю ў свой шчаслівы неспакой… Зноў іду я па галоўнай вуліцы, што вядзе да педвучылішча, як і ў той дзень, калі несла здаваць дакументы. Вуліца шырокая, брукаваная, і назва яе — Пралетарская. На Пралетарскай вуліцы — адна каля аднае — стаяць крамы. У крамах — праз вялізныя вокны — пазіраюць на вуліцу нейкія дзіўныя, вельмі прыгожа апранутыя хлопцы і дзяўчаты. Здалёк і не пазнаеш, што яны нежывыя, што гэта вітрына толькі… На Пралетарскай вуліцы Дом Саветаў. Двухпавярховы цагляны будынак, а перад ім на высокім пастаменце — Ленін. Імклівая рука правадыра заклікае наперад. Толькі наперад!..

Пралетарская вуліца вядзе да чырвонага ўрачыстага мура. У дзвярах яго стаіць гэтакі ж урачысты і непрыступны — такім ва ўсякім разе ён здаецца — стары, з выгляду вельмі падобны на храстовага караля. З сівой барадой, у чорнай з залатой акаймоўкай форме і ў гэткай самай з золатам і бліскучым казырком шапцы. Не хапае толькі булавы ў руках.

Храстовы кароль урачыста адчыняе перада мною цяжкія дзверы:

— Ідзі смела, не бойся!

Я іду ў тыя дзверы. Я памятаю, што некалі маме-нябожчыцы на картах заўсёды выпадаў храстовы кароль — казённы мужчына. I мама заўсёды радавалася: храстовы кароль быў на дабро.

Лялькі

Акно ў вагоне расчынена, і я падстаўляю стрэчнаму ветру твар, працягваю яму рукі.

Оковы тяжкие падут!

Темницы рухнут, и свобода

Вас примет радостно у входа…

Мне страшэнна хочацца высунуць у акно і галаву — а што там наперадзе? — але няможна: сварыцца праваднічка.

«Оковы тяжкие падут…» Гэта маё пытанне на іспытах: расказаць на памяць «Пасланне ў Сібір» А. С. Пушкіна… Але ж гэта не толькі маё пытанне — гэта і вершы пра мяне самую… Імі поўніцца ўся мая істота: аковы ўпалі! Цямніцы рухнулі! Я — на волі!.. Як быццам і не было таго калацення і страху. Як быццам не было ніякіх іспытаў… Толькі чароўныя палотны-спісы засталіся бялець на сцяне: прозвішча, курс, група… Поруч другі спіс: стыпендыя. Поруч — трэці — інтэрнат.

Нібыта і не было ніякага ні страху, ні калацення.

Дадому я прыязджаю ўжо студэнткаю.

Ці трэба казаць, што дома страчаюць мяне зусім як не мяне: урачыста, з павагай і гонарам. Паглядзець на студэнтку сышлася радня; суседкі — то тая, то другая — заскокваюць пазычыць хлеба ці рэшата…

— Уга! Гэта ўжо і Ганька вярнулася з экзаменаў?

— Вярнулася студэнтка, а то хіба не пара? — баба Іваніха сама падае мне полудзень. Малых — Жэню і Віціка — трапкачом выганяе з-за стала: — Дайце ёй папалуднаваць. Вунь як змарнела за гэтыя іспыты…

Комментарии к книге «Пачакай, затрымайся...», Елена Семеновна Василевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства