Читать книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6», Василь Быков

«Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6»

949

Описание

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).



1 страница из 525
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 (fb2) файл не оценен - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 (Васіль Быкаў (зборы)) 1914K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь Быков


Васіль Быкаў

Поўны збор твораў

Том 6

Аповесці, раман

Абеліск

Светлай памяці М. А. Пашкевіча

Мне і дагэтуль крыўдна на сябе і балюча, што за два доўгія гады так і не выбраў часу з’ездзіць у тую не надта і далёкую ад горада сельскую школку. Колькі разоў думаў аб тым, але ўсё адкладваў: зімой — пакуль мінуць маразы ці завеі, увесну — калі падсохне ды пацяплее; улетку ж, калі было і суха і цёпла, найбольшы клопат адбіраў адпачынак і ўсе звязаныя з ім турботы дзеля нейкага тлумнага месяца на цесным, гарачым, перанаселеным поўдні. А збольшага, усё чакаў вальнейшага часу, настрою, думаў: пад’еду калі павальнее з працай, з рознымі хатнімі клопатамі. I як гэта часам бывае ў жыцці, даадкладваўся да таго, што спазніўся канчаткова і непапраўна: зрабілася позна выпраўляцца на госці — прыспеў час ехаць на пахаванне.

Даведаўся аб тым таксама не ў час, са спазненнем — прыехаўшы з Мінска, ішоў дадому і спаткаў знаёмага, колішняга сябра па працы. Трохі пагаварыўшы пра сёе-тое і абмяняўшыся парай жартоўных фраз, мы развіталіся, ды раптам, нібы ўспомніўшы штось, сябар спыніўся.

— Чуў, Міклашэвіч памёр? Што ў Сяльцы настаўнікам быў.

— Як — памёр?

— Так, звычайна. Пазаўчора памёр. Сёння хаваюць недзе.

Комментарии к книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6», Василь Быков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!