Читать книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3», Василь Быков

«Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»

1279

Описание

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).



1 страница из 613
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 (fb2) файл не оценен - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 (Васіль Быкаў (зборы)) 2226K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь Быков


Васіль Быкаў

Поўны збор твораў

Том 3

Аповесьці

Мёртвым не баліць

1

Звоніць тэлефон, і яна бярэ трубку.

Дванаццаць мужчын, аблёгшыся на адпаліраваны, шырокі, нібы прылавак, бар’ер, затойваюць дыханне. Нашыя вочы скіроўваюцца і нерухомеюць на яе прыпудраным заклапочаным твары. Мы прагнем яе позірку, які, адчуваем, вось-вось павінен або расчараваць, або ашчаслівіць. Наогул, мы гатовы да ўсяго, абы толькі было нешта пэўнае. Найгорш у жыцці няпэўнасць: яна адбірае волю да дзеяння. Але жанчына, нібы ўнікаючы адказу, заклапочана варушыць тонкімі падведзенымі броўкамі. Хвіліна тэлефоннай увагі, торопкія адзнакі ў бланках, што ляжаць перад ёй на шкле, скупыя прафесійныя перапыты ў трубку здаюцца надзвычай доўгімі. Урэшце яна адрывае ад вуха трубку.

— Таварышы, месцаў няма.

Над бар’ерам працяглы ўздых расчаравання. Прыкрасць на твары. Шоргат падэшваў унізе.

— I не будзе?

— Не магу сказаць.

Зноў няпэўнасць? Шкада.

Комментарии к книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3», Василь Быков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!