• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Добры хлопец Дзік»

10260

Описание

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

1 страница из 20
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Добры хлопец Дзік (fb2) файл не оценен - Добры хлопец Дзік 13198K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Максим Лужанин


Максім Лужанін

Добры хлопец Дзік

Мастак В. Ф. Александровіч.

ШТО Ж ЗА ЁН БЫЎ, ТОЙ ХЛОПЕЦ?



Хлопцам назваў яго адзін малы чалавек з нашага двара. А быў гэта звычайны дваровы сабака.

Ніякі не медаліст і не нашчадак славутай сабачай радаслоўнай, вытокі якой губляюцца недзе ў абымшэлых часах.

Затое — сябар! Мой асабіста, нашага дому цалкам, усяе вуліцы, дзе мы жылі, дый, можна сказаць, усяе ўсходняй ускраіны горада.

Дома мы яго лічылі за сямейніка, сціплага сваяка, што ўсё чыста разумее, усім спагадае, толькі параіць не можа, не ўмее гаварыць.

Хто ж былі мы, хатнія? Наташа, жончына сястра, з сваёю дачкою Інай, я з жонкай. Усіх нас, як і ката Хаму, Дзік ведаў па імёнах, склікаў за стол есці, зваў з двара ў кватэру, запрашаў да тэлефона, рабіў многа іншых далікатных паслуг.

Найбольш турбот у яго было са мною. Звыкшы, што ў хаце на мяне казалі Алесь, ён вельмі смешна схіляў галаву набок, прыслухоўваўся, чаму я абзываюся, калі госці кажуць Максім. Найбольш блізкія яму былі словы Гаспадар і Гаспадыня, яны будуць часам ужывацца і далей. Не таму, каб падкрэсліць акалічнасці пяршынства ў доме ці, не дай бог, уласніцтва, не. У сабачай свядомасці, сцвярджаюць кінолагі, гэтыя словы замацоўваюцца адразу ж і назаўсёды, вызначаючы асоб, каго трэба слухаць і самаахвярна бараніць, чые волі нельга пераступаць.

Гэты момант быццам бы маюць на ўвазе пры дрэсіроўцы, мусіць, так яно і ёсць. Перад вачыма: поўным поўная сабакарня вастравухіх і вастрамызых разумнікаў — службовых сабак. I кожны з іх чакае, здалёку пазнае, выконвае загады толькі аднаго, сціплага воіна-пагранічніка — Гаспадара.

Аўтар разумее, як рызыкоўна брацца пісаць пра сабаку пасля выдатных жыццярысаў яго слаўных папярэднікаў, як Белы клык і Белы Бім. Аднак не адкладае пяра — Дзік жыў у іншым часе, сярод іншых людзей у маладой, раскіданай вайной краіне. Дык ці не адкладуцца і ў нашым апісанні подых часу і чалавечыя абліччы?

ЛЕГЕНДА ПРА ПАХОДЖАННЕ

На хмурным і золкім лютаўскім досвітку нам у дзверы пастукаў Марат, сын шаўца Міколы, прагавіты да чытання падлетак.

Пераступіў парог і падціснуў папружку на мультановым бушлаціку: пазуха ў яго падазрона адтапырвалася.

— Прынёс, — коратка паведаміў Марат.

— Што ж ты прынёс, хлопча? — я пытаў здзіўлена, няўжо ён праглынуў узятую напярэдадні кніжку і з’явіўся па новую.

— Тое, што тады казалі… — I вылузаў з свае апранашкі шчанюка.

Шэры пушысты камячок скаціўся з хлопцавых рук на падлогу, падціснуў хвосцік, быў памкнуўся падбегчы і не змог — таўсматыя лапы кепска трымалі сытае цельца і раз’ехаліся ў бакі.

Сапраўды, напярэдадні Марат прыходзіў сюды са сваёю мамаю. Спраміж іншага гаварылі, як нядрэнна было б, жывучы тут, на ўскраіннай адзіноце, мець у хаце сабачае вока і вуха. Хлопец запомніў і, не марудзячы, выстараўся жаданага.

— Вялікі сабака вырасце… — працягваў Марат з выглядам сур’ёзнага знаўцы, сам, відавочна, цешачыся з свайго ўдалага падарунка.

— Лапішчы якія тоўстыя, гляньце. Шырокі ў косці — шпаркі ў росце, — хлопец паўтарыў улюбёную бацькаву прымаўку.

— А з якіх ён сабак?

— Сын англійскага дога і нямецкай аўчаркі.

Гэта прагучала так гучна, нібыта гаворка ішла не менш чым пра шлюб уэлскага лорда з баварскаю графіняю.

Спакушаныя такою бліскучаю і бездакорна дакладнаю біяграфіяй, мы вырашылі павялічыць насельніцтва кватэры на адну сабачую душу, балазе дадатковай плошчы для прапіскі не патрабавалася.

У нагрэтую шчанюком Маратаву запазуху перайшла кніжка пра Шэрлака Холмса, яна даўно пасміхалася хлопцу з мае паліцы.

Прызнацца, на нейкі момант у мяне варухнулася сумняванне: адкуль было Марату ў ягоныя адзінаццаць гадоў здабыць такія пэўныя весткі датычна сваяцтва дога і аўчаркі? Немалая частка хлопцавага маленства змарнела ў цёмным, згалелым за фашысцкую акупацыю горадзе. Ні людскай школы, ні бібліятэкі, ні зычлівага слова.

Само сабою выходзіла, што ён зараз, несучы нам сабачку, прыдумаў нешта кшталтам легенды, даўшы волю фантазіі, а на недахоп яе хлопцу скардзіцца не даводзілася. Пабыў нейкія паўгода з бацькамі ў партызанах і цяпер зачароўваў аднакласнікаў бляскам сваіх малаверагодных подзвігаў і колькасцю, зусім неверагоднай, знішчаных ім асабіста ворагаў.

Аднак, якім бы цемнаватым ні здавалася паходжанне шчанюка, зерне праўды ў прапанаванай нам біяграфіі было. Цераз год з шаравата-рудога камячка поўсці на таўсматых лапах вылюдзеў дужы, ростам з дога, пёс са звычайнай для гэтай пароды моцнай і шырокай грудзінай. А вушы ў яго — стаялі! I даволі прудка, як у аўчарак, праўда, адно крыху завальвалася набок, асабліва калі падыходзіў палашчыцца.

Такім чынам, былі ўсе падставы, не саромеючыся, пераказваць Маратаву легенду нават перад заўзятымі паляўнічымі, уласнікамі бясспрэчна чыстакроўных легашоў, пойнтэраў, сетэраў і ганчакоў.

БЛАКІТНЫЯ ВОЧЫ I АДЗНАКІ РОЗУМУ

Першы дзень, калі шчанюк застаўся ў хаце, мы не маглі нацешыцца з свайго раптоўнага прыдабытку. Церабілі вушкі, гладзілі, падымалі на рукі, падносячы да акна.

Шчанюк ведаў, што значыць «цю-цю-цю», і спяшаўся на покліч. Гэта было смешна, ён усё яшчэ не мог добра астояцца на падлозе, відаць, нарадзіўся на панадворку, у засланай саломай будцы або ў сенцах, на гліняным, прыкрытым рызманамі таку.

Напіўшыся цёплага малака, малы аблізаўся і падняў мызачку ўгару.

— Ды ў яго ж блакітныя вочы! — здзіўлена выгукнула Гаспадыня. — I, здаецца, зусім без зрэнак. А ў сабак хіба бываюць блакітныя?

На гэта толкам ніхто не мог адказаць. Успомнілі і перабралі вядомых нам дваровых сабак: якія ў іх вочы? Найчасцей здаралася сустракаць карыя з рудзінкай або зеленавацінкай. А блакітных як быццам не траплялася. Давялося пагадзіцца, што такі колер маюць вочы выключна ў шчанюкоў, а з часам робяцца інакшыя.

Падсцілкі ў кутку за шафай навасёл не залюбіў і за пасцелю не прызнаў. Трошкі паляжаў і споўз, наколькі дазвалялі неслухмяныя лапы, пачаў гарнуцца да людзей. Відаць, помніў, як было цёпла пры баку ў маці, і шукаў яе: тыкаўся носам кожнаму ў ногі і не сказаць каб вішчаў, а папіскваў.

Яшчэ горш стала, калі скончыўся даўгаваты дзень і ўсе сталі збірацца на сон. Шчанюк ніяк не хацеў заставацца на самоце, хоць яму не пашкадавалі паслаць стары курцік з пушыстым каўнярком, ён тэпаў да ложкаў і ўсё гэтак жа падаваў слабы голас. Пасля, як мог, хапаўся за бераг коўдры і на ўсю сысункоўскую сілу цягнуў яе ўніз, на сябе. Малога лашчылі, заносілі на месца, але ён ляжаў спакойна, толькі пакуль сядзеў пры ім чалавек. Варта было адысціся, як усё паўтаралася спачатку. Не спала ўся кватэра. Нарэшце Гаспадыня не вытрывала, ужалілася і ўзяла шчанюка да сябе. Сабачка патаптаўся ў нагах, дзе было раўней, не ўпадабаў — халаднавата! — і пакрысе падабраўся пад саменькі твар. Тут, каля цёплай шыі, скруціўся ў абаранак, разявіў пысу, падціснуўшы ружовы язычок, пазяхнуў і адразу заплюшчыў вочы. Праз сон павіскваў, уздрыгваючы ўсім цельцам, і спаў нядоўга.

Насценны гадзіннік пачаў адбіваць поўнач. Шчанюк сеў і ўважліва слухаў, нібы спакмячаў: а гэта што яшчэ за ліха? Сярод безлічы гукаў і мноства ўражанняў на новым месцы бой гадзінніка не ўстурбаваў яго ўдзень. Цяпер гэта было залішне гучна і задоўга на чуткія шчанюкоўскія вушы. Калі бой скончыўся, сабачку расхацелася спаць, ён заскуголіў і пачаў шукаць спосабу дастацца на падлогу: звешваў з канапы галаву, аж пакуль не страціў раўнавагі і не кульнуўся на падаконнік.

— Э, братачка, — сказала, падняўшыся, Гаспадыня, — ты, здаецца, маеш розум. — I вынесла малога на двор.

ВЫБАР ІМЕНІ

Неспакой першай ночы пад новым дахам паўтараўся, пакуль сабачка не асвойтаўся канчаткова. Прывык да свайго закутка і спаў там без лішніх турбацый, толькі падаваў голас, калі прасіўся на панадворак. Ласкавы, ахайны і кемлівы, ён прыпаў даспадобы ўсім, але ніхто з нас не мог адважыцца назваць малога. Паляпшаць і спрашчаць узаемаразуменне з ім можна было толькі выбраўшы гадаванцу імя, трапнае і лёгкае, каб ён запомніў, аглядаўся на вокліч, бег, выконваў даручэнне. Звароты накшталт цюлік, сабачка, цюцька, цю-цю-цю вычарпалі сябе і не прыдаваліся да ўжытку.

— Як жа яго ахрысціць? — разважалі мы штодня, найчасцей за снеданнем.

Комментарии к книге «Добры хлопец Дзік», Максим Лужанин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства