Читать книгу «Прынцэса з тусоўкі», Яўген Хвалей

«Прынцэса з тусоўкі»

1045

Описание

В повести «Принцесса тусовки», впервые увидевшей свет в 1990 году, подняты серьёзные проблемы современной действительности, прежде всего школьной молодёжи. Раскрывается тема неформальных молодёжных объединений, подростковой наркомании и токсикомании. Одна из героинь произведения проходит этот путь, который кончается не только её падением, но и драмой для одноклассников.



1 страница из 212
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Прынцэса з тусоўкі (fb2) файл не оценен - Прынцэса з тусоўкі 773K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Яўген Хвалей


Яўген Хвалей

Прынцэса з тусоўкі

Няшчасце — вялікі настаўнік кожнага...

К.Біні

Частка першая

ПАЦУКІ

У дзевятым класе школы №... адбылося надзвычайнае здарэнне, якое ўскалыхнула ледзь не ўвесь горад: Вераніка Рагозіна, выдатніца, была знойдзена мёртвая, звязаная, з кляпам у роце...

3 допыту ў следчага

— Таня, ты згодна, што гэта твой сшытак?

— Вось гэты?

— Так, вось гэты тоўсты агульны сшытак у чорнай вокладцы. Твой дзённік, які ты вяла з чацвёртага па дзевяты клас...

— Я вяла?

— Так, ты...

— Магчыма...

— Чаму «магчыма»? Можа, пагартаем яго, зверым почырк? У мяне ёсць твае сшыткі па матэматыцы, мове...

— Не трэба...

— Значыць, ты хочаш сказаць, што твой сшытак?

— Мой!.. Мой!..

— Тады яшчэ адно... пытанне. Растлумач, чаму краі сшытка аб'едзены мышамі ці пацукамі?

— А што, гэта відаць? I так важна?

— Так, відаць, як бачыш, простаму воку. А калі б гэта не было важным, я не пытаў бы. Дык як?

— Ну, прыставалы, ну, прыліпалы...

— Таня, не забывайся, што ты — пад следствам...

— Ладна, скажу. Вы ўсё роўна не адчэпіцеся. Там, дзе захоўваўся ў апошні час гэты сшытак, мышы не жылі. Там жылі... пацукі...

1

Комментарии к книге «Прынцэса з тусоўкі», Яўген Хвалей

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!