«Мы з Санькам — артылерысты...»

5726

Описание

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

1 страница из 43
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Мы з Санькам — артылерысты... (fb2) файл не оценен - Мы з Санькам — артылерысты... (Мы з Санькам... - 3) 1007K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Иван Киреевич Серков



Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе i пры фiнансавай падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь



© Сяркоў I.К., нашчадкi, 2015

© Афармленне. УП «Мастацкая лiтаратура», 2015

Мы з Санькам — артылерысты...


Взвейтесь, соколы, орлами,

Полно горе горевать.

Даўняя салдацкая песня


Шпакi

— Ну, пішыце,— скончыў бацька развітанкі, паціснуў нам з Санькам рукі, як роўні, і, тузануўшы вожкі, крыкнуў на Стрыгунка:— Но-о! Развесіў вушы!

Парожнія калёсы лёгка пакаціліся прэч, узнімаючы густы пыл, а мы засталіся адны на дарозе ў жыце. I тут мне чамусыіі ўспомнілася леташняе-пазалеташняе, тое, як бабка аднойчы сказала: «У, ідал, сэрца ў цябе каменнае». А навёў тады бабульку на такое адкрыццё наш парсючок Дзюнька. Такой скацініны, як ён, не бачыў свет. Худы і цыбаты, замурзаны да самых вушэй пасля бясконцых купанняў у лужыне, ён умеў бегаць так, што і сабака не дакажа. А кемлівы быў, а хітры, такога і сярод нас, хлопцаў, яшчэ трэба пашукаць. Усе дзіркі ў сваім плоце і ў суседскіх ён ведаў назубок. Ад гэтага Дзюнькі мой малодшы брат Глыжка выў воўкам: не дагнаць жа, сабаку, не пераняць, хоць на ланцугу трымай. I вось гэтай вясной не паспелі мы пасадзіць бульбу, як Дзюнька, прасачыўшы, што ўсе пайшлі абедаць, прабраўся ў гарод і пачаў яе капаць, не чакаючы ўраджаю. Ну і бегатня тады была па нашых пасевах, ну і аблава! Хто з чым, а я з хлудам, насіліся мы за нахабнікам да сёмага поту. Бабулька праклiнала яго на чым свет стаіць: і каб ён здох, і каб апруцянеў, і каб яго пераехала, бо так ён можа загнаць каго хочаш у магілу. А парсюку — хоць бы што, у яго быццам вочы завязаны, ні варотцаў, знарок адчыненых для яго, ні сваіх дзірак у плоце не бачыць, гойсае сабе па градах уподбрыкі ды весела рохкае, задраўшы лыч угару. Дражніцца, халера. Вось і ўцэліў я тады яму хлудам па рэбрах, аж той заекатаў немым голасам. I ўмомант дзе і дзірка знайшлася на вуліцу, толькі плот затрашчаў! Вось тады, крыху аддыхаўшыся пасля бегатні, бабка і сказала: «У, ідал, сэрца ў цябе каменнае. А калі б самога так, соладка было б?»

Ды за што ж мяне? Што гэта — я зглуміў паўрада бульбы сваім лычам, я спаганіў грады? Сем пятніц у яе на тыдні: то — каб ён здох, то — у мяне сэрца каменнае. Я разгневаўся, кінуў-рынуў усё і пайшоў да Санькі гуляць. А Санька мяне супакоіў. Аказваецца, што каменнае сэрца — гэта не так і дрэнна, калі той камень — не проста дзічак, а крэмень. Крэмень — камень асаблівы: у ім жыве агонь. Нездарма ж, калі ўрэжаш па ім зломкам сталёвага рашпіля, дык снопам сыплюцца іскры. А чорны ён таму, што, мабыць, у агні нарадзіўся. У сапраўдных хлопцаў, калі яны — не цюхі-мацюхі, і павінны быць крамянёвыя сэрцы. Так суцяшаў Санька, і мне гэта нават спадабалася. Цяпер было зразумела, чаму мы з сябрам такія цвёрдыя. У нашай з ім цвёрдасці не раз маглі пераканацца і Глёкава Каця, і Сонька-Кучараўка, калі мы, вяртаючыся са школы, іншы раз штурхалі іх у крапіву, каб не былі такімі разумніцамі. Мы маглі па сто гадоў і не глядзець у іхні бок, калі яны адмаўляліся танцаваць з намі «Сербіянку» пад Косцікаву балалайку. I было з-за чаго ім нос задзіраць перад намі, з-за чаго дзьмуцца — з-за аднаго-двух хрушчоў, якіх мы дзеля смеху іншы раз кідалі ім за каўнерыкі кофтачак. Хіба толькі з імі мы так жартавалі? Дык іншыя ж не дзьмуліся, а то — цацы!

I вось цяпер, калі бацькаў воз усё болей і болей аддаляецца, калі зніклі нарэшце ў жытнёвых хвалях выцвілая ад сонца бацькава пілотка, а затым і дуга над стрыгунковай галавой, мне чамусьці зрабілася горка-горка на душы, быццам палыну туды кінулі. Быццам штосьці такое згубіў, без чаго і жыць на свеце нельга. I не знайсці яго больш, і не вярнуць.

Усё... Скончылася...

Як за плечы перакінуў...

I не будзе больш побач са мной бабкі, ніхто не назаве мяне цяпер ідалам і гайдамакам, ніхто больш не скажа, што ў мяне каменнае сэрца; не будзе больш побач і бацькі, з якім усе мы смелыя і разумныя; і брат не будзе чапляцца: то ў яго рагатка парвалася, то яму канёк з дроту зрабі. Не будзе нічога, што раней было: ні старой, драўлянай школы, ні возера з акунямі, ні пагулянак на суседавай прызбе. Словам, пакідаем мы з Санькам свае дзяцінства — не наеліся ўдосталь хлеба, не навучыліся ў ахвоту, не набегаліся на паплавах, не нагарцаваліся на калгасных конях, не назбіраліся на балоце качыных яек, не налавіліся ў былых тарфяных кар'ерах і выгарах шчупянят і карасікаў, не наласаваліся яблыкамі з суседскіх садоў, не направодзіліся вечарамі дзяўчат пасля пагулянак дахаты. А не наеўся, як кажа бабка,— не наліжашся. Трэба ісці. Седзячы дома на печы, афіцэрам артылерыі не будзеш.

Наш прыяцель, сын участковага міліцыянера Юрка Калдоба, які разам з намі бавіў свой водпуск на полі, на лузе і на суседавай прызбе па вечарах, зусім даканаў нас расказамі пра свае вучылішча, і мы з Санькам без артылерыі цяпер і дыхнуць не можам. Нам нават сняцца розныя там марціры і гаўбіцы. Кожны вечар, кладучыся спаць пасля нішчымнай вячэры, я ўпотай мару пра артылерыйскі паёк. Юрка кажа, што кормяць іх там добра: хлеба даюць пад завязку, і крупнік заўсёды з мясам. А галоўнае — будзем вучыцца як людзі: і кніжкі табе, і сшыткі, толькі чытай і пішы.

Мы ідзём не куды-небудзь проста ў людзі, а лічы, што ў армію, і таму прыбіраць нас асабліва не прыбіралі. Бабка шкадавала, што на мне яшчэ добрыя штаны, усяго раз ці два латаныя, мог бы яшчэ і Глыжка данасіць. Але былі яны ў мяне ўсяго адны, і горшыя выбраць няма з чаго. А іх жа там, відаць, забяруць, як будуць пераапранаць нас у камандзіры. Хто там будзе берагчы гэтыя абноскі. Забяруць і бацькавы салдацкія чаравікі, яшчэ даволі-такі трывалыя. Вось іх дык і мне шкада. Я, можа, і не браў бы іх з сабой, ды бацька сам настояў. Ну, як я буду перад вайсковым начальствам з рэпанымі нагамі?

А пакуль што я перакінуў свае скараходы цераз плячо, Санька — матчыны разбітыя ўшчэнт боты, якія засталося на раз абуць, і мы пайшлі басанож, не аглядваючыся больш на вёску і дружна насвістваючы марш, які мы нядаўна перанялі ў Юркі: «Артиллеристы, Сталин дал приказ!» Мы ідзём па гарачым дарожным прысаку, ідзём па друзу ўздоўж чыгункі, па няроўнаму гарадскому бруку — няма нам перашкоды. Нагам вольна і легка, не тое што ў абутку з чужой, дарослай нагі. А прабіць падэшвы на які-небудзь гарэлы цвік ці калючы дрот мы не баімся, бо яны ў нас цвёрдыя, тоўстыя і трывалыя, як на салдацкіх нямецкіх ботах. Адно што без жалезных шыпоў.

Калі па-людску, то ў горадзе варта было б і абуцца, усё ж такі горад. А прыгледзеліся, дык мы тут і не белыя вароны. На базар вясковыя жанчыны клункі з зелянінай пруць басанож, не кажучы ўжо пра дзяўчат і такіх падшыванцаў, як мы. Нашы з Санькам гарадскія аднагодкі таксама не ў шчыблетах раскашуюць. А калі ўжо хто ў чобаты, а хоць у чаравікі ці ў што іншае абуты, дык той, мабыць, зарабляе кучу грошай ці ўжо занадта вялікі інтэлігент. Словам, і тут можна жыць босаму чалавеку. Тым больш што і сцежкі-дарожкі сцерпныя: варонкі ад бомб і снарадаў даўно пазасыпаны бітай цэглай з руін, даўно прытаптаны і прыкачаны, з-пад ног прыбраны сляды былых баёў і бамбёжак: завалы, дахавае жалеза, бітае шкло і іншы друз, з-за якога тут яшчэ нядаўна было ні прайсці ні праехаць.

Бяжыцца нам ходка, бяжыцца нам весела, асабліва па вуліцы з артылерыйскай назвай — Батарэйная. Хоць яна такая ж, як і ўсе ўскраінныя вуліцы горада, амаль цалкам драўляная, з пахіленымі паўразбуранымі платамі, з папялішчамі, што паспелі ўжо густа зарасці палыном, дзядоўнікам і розным іншым бадыллем, з разбітай пыльнай дарогай, але яна нам, як свая, самая родная вуліца ў горадзе. Што ні кажы, не якая-небудзь там Сялянская ці Палеская, а усё ж такі Батарэйная. I назвалі яе так, мабыць, не без прычыны. Магчыма, на ей кватаравала калі-небудзь нейкая славутая батарэя, ці, можа, з тутэйшых хлопцаў многа служыць у артылерыі, ці з-за таго, што тут недалёка ўжо і да нашага вучылішча, ці проста па ей часцей, чым па іншых вуліцах горада, любіць прагульвацца наш брат — батарэец. Але колькі мы ні прыглядаліся, колькі ні стралялі вачыма, ніводнага службоўца са свайго роду войск так і не сустрэлі, праехала толькі, грукаючы расхлябанымі бартамі і нарабіўшы смуроду, старая палутарка ды босая дзяўчына перайшла нам дарогу з поўным вядром.

— Эй, рыжая, дай напіцца!— раптам ветліва гэтак папрасіў яе Санька, і я ад нечаканасці аж спыніўся. Во як хлопец асмялеў, не паступіўшы яшчэ ў вучылішча, да гарадскіх дзевак чапляецца. А тая толькі грэбліва зірнула ў наш бок, нос — угору і пачасала сваей дарогай. Добрая, відаць, фіфа.

Комментарии к книге «Мы з Санькам — артылерысты...», Иван Киреевич Серков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства