Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў (fb2) - Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў 260K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Раиса Андреевна Боровикова
Раіса Баравікова
ГАЛЕНЧЫНЫ «Я» альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў
Падрыхтаванае на падставе: Баравікова Раіса, Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў: Аповесць: Для дашк. і малод. шк. узросту, — Мінск: Юнацтва, 1990. — 134 с.: каляр. іл.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
У далёкіх прасторах бязмежнага Космасу знаходзілася планета, якая нечым нагадвала аранжава-белы футбольны мяч. І называлася яна планетай Цікаўных Хлопчыкаў. На ёй сапраўды жылі адны хлопчыкі, і былі яны самымі цікаўнымі хлопчыкамі з самых цікаўных, якія толькі могуць быць на свеце.
Хлопчыкі ведалі ўсе планеты, якія былі ў суседстве з іх планетай, і не знаходзілі там нічога цікавага для сябе. На планетах жылі людзі Халоднага Розуму і Цвёрдага Сэрца. І толькі адна планета вабіла сваёй невядомасцю. Хлопчыкі звалі яе Блакітнай Зоркай, а суседзі планеты Цікаўных Хлопчыкаў — планетай Жывой Прыгажосці.
Цікаўныя хлопчыкі сумавалі. Яны нават злаваліся, вядома, на саміх сябе, бо многае маглі ў сваім жыцці цікаўныя хлопчыкі, а планета Блакітная Зорка так і заставалася для іх загадкай.
Хлопчыкі маглі чуць і разумець сваіх сяброў на вялікай адлегласці. Яны маглі перадаваць свае думкі на любую іншую планету, і ўсё роўна Блакітная Зорка заставалася для іх невядомай планетай — яна была немагчыма далёкай.
Нарэшце ім надакучыла сумаваць і пазіраць на Блакітную Зорку з цікавасцю, на якую толькі былі здольныя цікаўныя хлопчыкі.
— Мы зробім тэлескопы, якіх яшчэ нідзе і ніколі не было,— сказалі цікаўныя хлопчыкі.
Комментарии к книге «Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў», Раиса Андреевна Боровикова
Всего 0 комментариев