Читать книгу «Пракурорка», Тадеуш Доленга-Мостович

«Пракурорка»

885

Описание

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы. У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…



1 страница из 425
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Пракурорка (fb2) файл не оценен - Пракурорка [Журнальный вариант, be] (пер. Вероника Бондарович) 1569K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Тадеуш Доленга-Мостович


Тадэвуш Даленга-МастовІч

Пракурорка

Раздзел 1

Ён выскачыў з трамвая і адразу падняў каўнер паліто. Накрапваў дождж, змяшаны са снегам, вецер з Віслы працінаў да касцей.

Ён зусім не ведаў гэтага раёна горада. Больш як дзесяць гадоў таму жыў у Варшаве, але Жалібора тады яшчэ не было. На гэтым месцы распасціраліся пакатыя ўзгоркі, тэрыторыя Цытадэлі.

Такой ранняй парой на вуліцы не было ні душы. Ён падышоў да ліхтара і каторы раз зірнуў на цыдулку: Дэмбова, 26.

Страціў добрыя пяць хвілін, выпытваючы ў выпадковага пужлівага мінака пра кірунак, у якім трэба ісці, каб адшукаць вуліцу Дэмбову. Мінак непакоіўся, і не дзіўна. Незнаёмец і сам ведаў, што сваім выглядам не мог выклікаць у яго давер: на шырокіх плячах зношанае і бруднае адзенне, да таго ж тыдзень няголены твар.

З адрывістых звестак мінака вынікала, што трэба павярнуць направа, потым будзе дарога, а за ёй чырвоная камяніца, затым налева і трэцяя або другая вулачка зноў направа. Незнаёмец кінуў мінаку «дзякуй», схаваў здранцвелыя рукі глыбока ў рукавы і хутка пакрочыў.

Ён ведаў, што не заблукае. У яго быў прыроджаны інстынкт арыентацыі на незнаёмай мясцовасці, проста нейкае адчуванне прасторы, якое ніколі яго не падводзіла, ні ў сотнях незнаёмых гарадоў, ні на пакручастых горных схілах, ні ў лабірынтах акеанічных партоў…

Калі звярнуў направа, вецер зноў ударыў яму ў вочы душам вострых, як іголкі, кропель і секануў пад плашч. Калі сцішыў хаду, на шалёнай хуткасці яго абагнаў велізарны аўтамабіль. Да вушэй даляцеў прыглушаны крык, затым ужо добра выразны звон разбітай шыбы — і аўтамабіль знік за паваротам.

Комментарии к книге «Пракурорка», Тадеуш Доленга-Мостович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства