Здарэнне на Дзяды (fb2) - Здарэнне на Дзяды [calibre 0.8.11] 57K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Владимирович Абламейко
Сяргей АБЛАМЕЙКА
ЗДАРЭННЕ НА ДЗЯДЫ
Маладыя пісьменнікі Ігнат Дварніцкі, Сяргей Ждановіч і Юрась Багданаў вырашылі на Дзяды ўшанаваць памяць папярэднікаў. Яны цудоўна ведалі, што ў гэты дзень найперш памінаюць сваіх сапраўдных дзядоў - крэўных. Так яны і рабілі штогод разам са сваякамі. Але паколькі два першыя былі ўжо досыць вядомымі празаікамі, а апошні - вядомым паэтам, яны вырашылі, што ў цяжкія для нашай літаратуры часы сёлета адступяцца ад звычаю, наведаюць нацыянальны пантэон - Усходнія могілкі, і зробяць сціплы грамадзянскі ўчынак - ускладуць кветкі на магілы ўсіх літаратараў, што пахаваныя ў тым некропалі.
Паводле выпушчанага ўжо даволі даўно правадніка- мапы па тых могілках яны падлічылі колькасць магілаў, купілі адпаведную колькасць кветак і пад вечар 2 лістапада, нагружаныя бярэмямі букетаў, свечкамі і некалькімі
пляшкамі гарэлкі, вырушылі на старэнькім аўтамабілі Ждановіча ў горад. Спачатку заехалі на вайсковыя могілкі да Янкі Купалы і Якуба Коласа, пакланіліся песнярам і паклалі самыя вялікія букеты. А пасля накіраваліся на Усходнія могілкі.
Комментарии к книге «Здарэнне на Дзяды», Сергей Владимирович Абламейко
Всего 0 комментариев