Практыкаванні (fb2) - Практыкаванні [calibre 0.9.44] 750K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Иванович Дубавец
Сяргей Дубавец
ПРАКТЫКАВАННІ
Проза, эсэ, крытыка
Проза
«...ПАСЯРОД ВЕСКІ СТАЯЎ ЧАЛАВЕК...»
Пасярод вёскі стаяў чалавек. Занадта звычайны, каб я мог назваць яго дзіўным. Таму — крыху дзіўны чалавек стаяў пасярод вёскі. Але не менш дзіўна ён выглядаў бы i пасярод места. Вясковы — не вясковы, гарадскі — не гарадскі. Невядома, што за чалавек.
Ён стаяў пахіліўшыся наперад. Гэтак становяцца людзі, якіх жыццё зрабіла дзейнымі, не спытаўшыся ў ix саміх. Хоць, можа, яны й самі былі б не супраць... На твары ў чалавека адбілася пакута. Ці, магчыма, ён перад тым доўга глядзеў на сонца.
Цяпер сонца ўжо села, i наўкола былі толькі неба з маляўнічымі міражамі, толькі зялёныя ўтравелыя пйгоркі, на якіх пасвіліся чорныя коні, толькі белы аднапавярховы будынак з няўцямным надпісам ці то "Ваня", ці то "Баня".
Міма чалавека па дарозе праходзілі людзі.
— Ты не Шашаль? — спытаўся нейкі дзед.
— Не,— усміхнуўся чалавек.
За людзямі ішлі каровы. У адной, сівой, з разматляных цыцак выцякала ў пыл малако.
— Ты не Жук? — спыталася ў чалавека цётка-пастырка.
— Не,— усміхнуўся чалавек.
Чалавек раз-пораз паціраў сваё няголенае падбароддзе, паглядаў на свае заплямленыя чаравікі, мацаў, калі нікога не было блізка, паміж ног, дзе ў нагавіцах разышлося шво. У роце яму не так каб балеў, але муляў зуб...
Чалавек увесь час нспружана адчуваў гэта: i няголенасць, i дзірку паміж ног, i зуб. Магчыма, тое напружанне i была прысутнасцю ў ім жыцця.
Комментарии к книге «Практыкаванні», Сергей Иванович Дубавец
Всего 0 комментариев