На вішнёвай вуліцы (fb2) - На вішнёвай вуліцы [calibre 0.8.11] 37K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Иван Яковлевич Науменко
Іван НАУМЕНКА
На вішнёвай вуліцы
Апавяданне
Нашы зноў адступалі. Прыколаты булаўкамі тонкі чорны шнурок, які адзначаў лінію фронта нa нямецкай карце, зноў перасунуўся в а ўсходнім напрамку. Нашы здалі ўжо і Растоў і Варонеж...
Карту немцы павесілі на сцяне клуба яшчэ ў сярэдзіне зімы. Яны, мабыць, спадзяваліся, што лінія фронта болей не кранецца з месца, пасля ўсяго таго, што называлася ў іх зводках выроўніваннем пад Масквой. Гэтае выроўніванне болей за ўсё на свеце захапляла Сяргея і яго сяброў. Сяргей тады не раз спыняўся перед нямецкай картай, аддаючыся глыбокім стратэгічным разважанням. Калі-б гэтыя разважанні як-небудзь дайшлі да вуха Гітлера або яго намесніка ў Бацькавічах каменданта Шпека, то Сяргею і яго сябрам прыйшлося-б не соладка. Але ні Шпек, ні тым болей Гітлер не ведалі пра існаванне баявой і рашучай у сваіх планах групы ў вялікім раённым сяле Бацькавічы. Удары гэтай трупы па нямецкай ваеннай машыне яшчэ толькі намячаліся, яны цесна звязваліся з наступлением нашых, якое да вясны, па ўсіх разліках, павінна было дакаціцца і да Бацькавіч.
Стратэгічным планам Сяргея і яго сяброў не суджана было збыцца. Чорны шнурок нерухома застыў далёка ад Бацькавіч, якія нават не значыліся на нямецкай карце. Гэты шнурок вужакай абвіўся вакол Ленінграда, i быў прыколаты не так ужо далёка ад Масквы.
Аднойчы шнурок сарваўся з булавак і павіс на верхнім сваім, прымацаваным кнопкай, канцы. У гэтым становішчы шнурка Бацькавічы апынуліся па той самы бок лініі фронта, што І Масква. Сяргей тады цэлы дзень жартаваў i пацяшаўся над немцамі, якія ў сябе пад носам не заўважылі новага скарачэння фронта.
Комментарии к книге «На вішнёвай вуліцы», Иван Яковлевич Науменко
Всего 0 комментариев