Читать книгу «Срэбная ружа (на белорусском языке)», Дориан Чекану

Жанр:

«Срэбная ружа (на белорусском языке)»

1822

Описание



1 страница из 3
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Дарыян Чакану

Срэбная ружа

Пераклад: Галiна Шаранговiч

У гэтую ноч у мяне расцвiла ружа. За адну ноч, зусiм нечакана, ды яшчэ якая! Яе срэбныя пялёсткi прамянiлiся таямнiчым святлом, абуджаючы пачуццё нейкага дабратворнага супакаення.

Я адчынiў акно, каб ружа магла дыхаць свежым паветрам. Ад лёгкага ветрыку яе пялёсткi трапяталiся, яны быццам струменiлiся, напаўняючы наваколле спакоем i цiшынёй.

Я паклiкаў жонку, каб яна таксама ўбачыла дзiвосную кветку:

- Сiльвiя!

Вiдаць, яна спала.

- Сiльвiя! - крыкнуў я. - Iдзi сюды! У нас расцвiла ружа!

Яна з'явiлася за спiною, зiрнула на маё стварэнне.

- Прыгожая.

Пазяхнула i пайшла з пакоя. Я праводзiў яе збянтэжаным позiркам. Жончына абыякавасць была незразумелая: ружа не проста цвiла, яна пульсавала, рухаючыся ў танцы пад гукi нейкай, адной ёй чутнай музыкi.

- Сiльвiя! - зноў паклiкаў я. - Не, ты паглядзi, якое хараство!

- Ну я ж сказала, што прыгожая.

- Ты толькi мiмаходзь зiрнула, а на такое трэба глядзець i глядзець!

- Ты б лепей схадзiў кавун купiў. Тры днi дзецi ныюць, просяць кавуна, а iх бацька з ружамi няньчыцца... Чуеш?..

Ружа ўсё танцавала i танцавала. Потым пачала спяваць. Я слухаў яе як зачараваны. Добра, што яна не чуе Сiльвiю! Добра, што i я не чуў Сiльвiю!

У пакой зайшоў Раду.

- Ого, якая прыгожая ружа, - сказаў ён, пазяхаючы, i тут жа пайшоў прэч.

- Раду, сынок, пачакай, куды ж ты? Ты бачыў ружу?

- Бачыў, бачыў.

- I табе падабаецца?

- Падабаецца.

I Раду нiчога не разумее.

Я падняў з ложка свайго малодшага, Сэндзела, i панёс яго да кветкi. Ён быў яшчэ сонны i супрацiўляўся, а калi зразумеў, што гэта не паможа, залiўся горкiмi слязьмi.

- Не плач, мой маленькi, паглядзi, якая прыгожая кветка.

Ружа, аднак, анi яго не супакоiла.

Комментарии к книге «Срэбная ружа (на белорусском языке)», Дориан Чекану

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства