Уладзімір Караткевіч
ЛІСЦЕ КАШТАНАЎ
Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага — і яму не павераць. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць светлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды — і з яго толькі пасмяюцца, падумаюць, што ён арыгінальнічае, асабліва калі ў кампаніі ёсць прыгожыя дзяўчаты. А я веру, калі такое здараецца, таму што…
…Нехта можа не паверыць мне, але я і сам не люблю адной з самых прыгожых з’яў на зямлі. Не люблю лістоты каштанаў. Жоўтай, асенняй, залацістай пад сонцам, лапчастай (а за ёй сіняе-сіняе неба залатой восені).
Прыгажэй за яе няма на зямлі. Вулкі ў залатых каштанах ныраюць то ўгору, то ўніз. Наводдаль цьмяна, як праз ваду, плавяцца ў няяркім сонцы залатыя купалы цэркваў. Лістота звініць, калі яе зграбаюць у купы, у якіх так добра куляцца дзецям і закаханым юнакам. Замілаванне такое, што глянь на ўсё гэта — і памры, бо сэрца разрываецца ад прыгажосці ўвядання.
I адначасова ад балеснай тугі, ад незваротнасці ўспамінаў, ад спозненых шкадаванняў, ад непапраўнасці… ад нянавісці.
I няхай з гэтай прычыны ніхто не лічыць мяне дурнем. Не, не дурнем, а вар’ятам.
Пах, фарба, прадмет, пейзаж, успамін накладаюць часам на наша жыццё такі цень, такую пячаць, наносяць нашай душы такі ўдар, што, напэўна, успамінаюцца пасля нават у хвіліну смерці.
Я насцярожана стаўлюся да татарнікаў. Здаецца, што можа быць прыгажэй: гордая, моцная расліна ў малінавай шапцы, уся натапыраная дзідамі, калісьці сімвал нашай зямлі. Але я памятаю, як раслі яны на чыгуначным насыпе і як пасля налёту на эшалон чырванелі на іх кроплі крыві.
I я ніколі ў жыцці не завяду ў хаце вавёрку. Я люблю сядзець у загарадным доме і сачыць праз акно, як яны бегаюць у заснежаных дрэвах — зыркі, жывы язычок агню, — люблю, калі яны раніцай цакочуць і стукаюць у шыбу (просяць арэхаў або проста хлеба), але — не завяду.
Калі я быў у «ястрабках»,[1] то ў нашым напаўдзіцячым атрадзе быў хлопец, і ў яго была ручная вавёрка. Вечна ездзіла ў яго на плячы, забіралася спаць у кішэнь гімнасцёркі, харошая была. Мы ўсе яе дужа любілі, падгадоўвалі.
Комментарии к книге «Лісце каштанаў», Владимир Семёнович Короткевич
Всего 0 комментариев