Нядоля Заблоцкіх (fb2) - Нядоля Заблоцкіх 374K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Лукаш Калюга
Лукаш Калюга
Нядоля Заблоцкіх
(Прыгоды і летуценні)
Аповесць
Частка I
— Такі ж нешта робім?
— Каб мы не ведалі, што мы робім, дык мо б не рабілі.
З даўнейшых «казалаў»
I
Край свету чулі пра Заблоцкага. Ведаюць, што з мылам быў заняўся гэты чалавек. Ведаюць, што не заработак, а ўтрата ў яго на гэтым тавары выйшла.
Усюды Заблоцкі вядомо.
Усюды Заблоцкага за свайго чалавека маюць.
Што край, то новую яму асядласць даюць, начай пра тое няшчасце байкі баюць. А таго не ведаюць, што наш гэта чалавек — з Баркаўцоў, і ўсе тыя прыгоды не немаведама дзе, а поблізу гэтай вёскі рабіліся. Таго не ведаюць, што славуты гандлёўшчык не валацуга які з усяго свету, што забыўся пра сваю радзіму[1], але з спрадвечнага даматурскага ён роду: яго бацька не абы-як, а Юстап зваўся, ды акрамя бацькі меў яшчэ гандлёўшчык і дзядзьку Вінцэнтага, меншага бацькавага — аднаго бацькі ды не адной мацеры — брата, і свайго ўласнага меў ён меншага роднага брата Савосту. Таго не ведаюць, што ўсе яны былі такія самыя, як і гандлёўшчык, славутыя Заблоцкія. А яшчэ ж былі ў іх сваякі, суседзі… яны хоць з мылам і не зналіся, але не менш за Заблоцкіх усяго-ўсякага бачылі за свой век. Ды, урэшце, самага патрэбнага не ведаюць тыя, што Заблоцкаму бліжэйшую да сябе асядласць даюць, што пра яго няшчасце байкі баюць: як жа зваўся ён? І прыходзіцца падказаць, што зваўся — Пархім.
Комментарии к книге «Нядоля Заблоцкіх», Лукаш Калюга
Всего 0 комментариев