Кветка пажоўклая. Апавяданні (fb2) - Кветка пажоўклая. Апавяданні (Беларуская проза XX стагоддзя) 1454K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Зарецкий
Міхась Зарэцкі
КВЕТКА ПАЖОЎКЛАЯ
Апавяданні, аповесць
Падрыхтаванае на падставе: Міхась Зарэцкі, Кветка пажоўклая. Апавяданні, аповесць, — Мінск: Выдавецтва, 2002. — 431 с.
Copyright © 2015 by Kamunikat.org
У Саўках
1
У Саўках чорная, густая, што дзёгаць, ноч распаўзлася па хмызняку. Заляпіла ўсе шчылінкі, усё ў адну цемру зліла. Равы патуліліся, схаваліся ў воўне арэшніку. Нешта ў сабе затаілі - таемнае, страшнае - і ждуць-падсцерагаюць, гатовыя праглынуць у сваё чорна-аксамітавае нутро. Маўчаць... Ды і ўсё навакол маўчыць у нейкім чакаючым напружанні. Быццам во-во нешта здарыцца - дзікае, страшэннае...
Далёка-далёка, на колькі вёрст цягнуцца бяздонныя прорвы-равы. Папарэзалі яны туды і сюды шырокае ўзгор'е. Быццам волат-асілак праехаў з сахой велізарнай і глыбокія раны парабіў у целе зямлі. Раны зараслі хмызняком-поўсцю, але такімі ж глыбокімі засталіся...
Страшна ноччу ў Саўках. Узгоркі, абрывы жывымі становяцца, сочаць вачыма чорнымі... Быццам з пагрозай гавораць: «Ану-тка, увайдзі!..» І мала хто адважыцца ў нетры пайсці, як цяжка заляжа ў равы хмурная ноч...
Ціха ў Саўках... Але зыкі чуваць... Ціхія зыкі-шэпты. Саўкі шэпчуць скрыдламі птушак-начніц, цікуючым хрустам сухіх ветак пад лапамі дзікіх звяроў...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Комментарии к книге «Кветка пажоўклая. Апавяданні», Михаил Зарецкий
Всего 0 комментариев