Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (fb2) - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (пер. Мікола Хаўстовіч) 4127K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ян Барщевский
Ян Баршчэўскі.
Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях


ШЛЯХЦІЦ ЗАВАЛЬНЯ, АБО БЕЛАРУСЬ У ФАНТАСТЫЧНЫХ АПАВЯДАННЯХ

НЕКАЛЬКІ СЛОЎ АД АЎТАРА
Сярод беларускага люду захоўваюцца яшчэ і цяпер асобныя паданні даўніх часоў, якія, пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і міфалогія старажытных народаў. Жыхары гэтага краю, а менавіта Полацкага, Невельскага і Себежскага паветаў, спрадвеку пакутуючы, зусім змяніліся характарам; на іх тварах заўсёды адбіты нейкі смутак і змрочная задумлівасць. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду.
Я нарадзіўся там і вырас, іх скаргі і журботныя апавяданні, як гоман дзікіх лясоў, навявалі на мяне заўсёды змрочныя думкі і з дзяцінства былі маёй адзінаю марай.
Комментарии к книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», Ян Барщевский
Всего 0 комментариев