Читать книгу «Папялішча», Надзея Статкевіч

«Папялішча»

589

Описание

...Найперш — станоўчае, прыемнае: рукапіс сведчыць, што ў яго аўтара, Надзеі Статкевіч, ёсць, як кажуць, іскра Божая, талент празаіка. Пра гэта сведчаць многія эпізоды, апісаныя свежа, неардынарна. Аўтар у дастатковай меры ведае і адчувае XVІІІ стагоддзе, у якім жывуць яго героі. Галоўнае, што раман ёсць. І ён аказаўся лепшы, чым, прызнаюся, мне думалася спачатку…» Адам МАЛЬДЗІС



1 страница из 169
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Папялішча (fb2) файл не оценен - Папялішча 578K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Надзея Статкевіч


Надзея СТАТКЕВІЧ


ПАПЯЛІШЧА


Раман


УСТУП


Дзень быў настолькі спякотны, што вуліцы Менска апусцелі і толькі ўвечары зноў павінны былі ажыць, напоўніцца звычайным бразгатам і гоманам. Такое надвор’е трывала ўжо другі тыдзень. Яшчэ не так даўно здавалася, што і марыць няварта было пра доўгачаканы дождж, але хмары, якія цяпер зганяў сюды бадзяга-вецер, пасля поўдня абяцалі выратаванне.

Адзінокая фурманка пад’ехала да будынка Менскай гімназіі і спынілася ля брам. Коні ленавата стрыглі вушамі ды адмахваліся хвастом ад надакучлівых аваднёў. Чалавек, які сядзеў у ёй, цярпліва чакаў, пакуль адчыніліся дзверы гімназіі, і на ганку з’явіўся юнак. Убачыўшы бацьку, ён замахаў рукамі і кінуўся з прыступак да яго. Мужчына прыгарнуў сына да сябе і доўга не адпускаў.

Старэйшы Офенберг быў моцнага целаскладу і даволі высокі. Яго валасы ўжо кранула сівое павуцінне, але ў чорных вачах яшчэ не згас агеньчык, што сведчыў пра моцную прагу да жыцця. Апрануты ён быў сціпла, як жыхар правінцыі, але ахайна. Ян быў вельмі падобны да бацькі. Пра такое звычайна гавораць: "Усе кропачкі пабраў". У яго быў той жа колер вачэй, русыя валасы і лёгкая смуглявасць скуры, толькі вось позірк іншы: дзікаваты, асцярожны і дапытлівы, як у ляснога кацяня.

Фурманка павольна пацягнулася ў накірунку Барысаўскага тракту, Ян жа зірнуў на небасхіл і сказаў бацьку:

— Загадай вазніцы паганяць: дождж хутка пачнецца.Пасля ўздыхнуў і дадаў:

— Ох, каб і ў нас ім трохі палі памачыла! Як там у Клічаве? Усё добра?

Бацька кіўнуў і чамусьці заўсміхаўся.

Ян засмуціўся.

— Я нешта не так сказаў?

Комментарии к книге «Папялішча», Надзея Статкевіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства