Читать книгу «Чарадзейныя яблыкі», Юрий Аркадьевич Татаринов

«Чарадзейныя яблыкі»

7764

Описание

У кнігу Ю. Татарынава «Чарадзейныя яблыкі» увайшлі дзве аповесці: «Чарадзейныя яблыкі» і «Сэрца панны Марыі». Займальны сюжэт, драматызм і псіхалагізм у раскрыцці характараў герояў — асноўныя рысы твораў маладога аўтара. Ганарар аўтару выплачаны са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Змест: Чарадзейныя яблыкі (аповесць) Сэрца панны Марыі (аповесць) Частка першая. Нечаканы візіт Частка другая. Свавольствы княгіні Частка трэцяя. Марысін парк Мастак: У. І. Сытчанка



1 страница из 295
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.


Юрый Татарынаў


Чарадзейныя яблыкі



Чарадзейныя яблыкі



I

Калі студэнт, які забавіўся ў час вакацый, раптам успомніць пра родны дом, значыць, у яго канчаюцца грошы. Гэта няхітрая ісціна ці не тычылася і нашага героя.

Сябры зазвычай называлі яго Бока, скарачаючы гучнае прозвішча — Бачкароў. А забавіўся ён у адным з гарадкоў Латвіі, якая стала для нас далёкай. Цяністыя скверы, крамкі, рэстарацыі, нібыта лакіраваныя, брукаванкі, цэрквы і абавязкова кветкі на кожным рагу, а то базарчык, клумба ці звычайныя могілкі,— усё гэта закружыла хлопцу галаву, захапіла, як захапляе ўсмешка панны. Яму не хацелася ад'язджаць, але што было рабіць.

Білета да свайго роднага Полацка набыць яму не ўдалося. І тады ён узяў білет на спадарожны аўтобус. Так і апынуўся ў Асвеі.

Ён трапіў у Асвею позна ўвечары. Адразу ж, на вакзале, даведаўся, што бліжэйшы рэйс на Полацк — толькі а дзесятай гадзіне раніцы. А гэта азначала, што сёння яму яшчэ трэба паклапаціцца пра начлег.

Застаўшыся сам-насам з шырокім неасфальтаваным пляцам, над якім кружылася воблачка пылу пасля аўтобуса, што накіраваўся ў гараж, наш герой меў такое адчуванне, якое бывае ў момант няўдачы пасля некалькіх дзён шчасця і ўцех. Яму было сумна, таму што апынуўся

ў такой глушэчы. Бока адразу здагадаўся, што тут няма ні гатэля, ні нават больш-менш прыстойнай сталоўкі. Міжволі ён ужо шкадаваў, што выбраў такі маршрут…

Комментарии к книге «Чарадзейныя яблыкі», Юрий Аркадьевич Татаринов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства