Читать книгу «Меч князя Вячкі», Леанід Дайнека

«Меч князя Вячкі»

12446

Описание

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам. ЗМЕСТ: Слова на дарогу Раздзел першы Раздзел другі Раздзел трэці Раздзел чацвёрты Раздзел пяты Слова на развітанне Рэцэнзенты: В. А. Чамярыцкі Я. Р. Лецка Мастак: У. А. Лукашык



1 страница из 321
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.


Леанід Дайнека


Меч князя Вячкі



Слова на дарогу

Даўно мне хацелася напісаць пра беларускую мінуўшчыну. Сверб стаяў у душы, незагойная стрэмка ныла ў сэрцы. Ды на кожнае хаценне патрэбна ўменне і патрэбна цярпенне. Яшчэ ў маленстве (яно такое далёкае), чытаючы кніжкі пра славутых віцязяў, пра аблогі гарадоў, пра жахлівыя вастрадзюбыя бярвенні-тараны, якія, нібы шкарлупінне, праломвалі акутыя жалезам брамы, марыў я нейкім чынам сустрэцца з продкамі — з крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі. Але як?

Сто гадоў таму назад у багатых дамах Еўропы і Паўночнай Амерыкі на спірытычных сеансах выклікалі душы продкаў. Я не ўмею гэта рабіць і не веру ў такое дрымучае шарлатанства. Я пішу кнігу, каб сустрэцца з продкамі. Каб напісаць гэту кнігу, мне трэба ведаць гісторыю.

Гісторыя… Якое прывабнае і якое няўлоўнае паняцце! Каменная сякера ў руках дзікуна — гісторыя. Юрый Гагарын у космасе — гісторыя. Сказ, напісаны мною за імгненне да сказа, які я зараз пішу, — гісторыя. Бясконцы ланцуг… Ні пачатку, ні канца не відно…

«Гісторыя — гэта вялізны, разнастайны вопыт чалавецтва, сустрэча людзей у стагоддзях». Так напісаў гісторык Марк Блок, герой французскага Супраціўлення, расстраляны фашыстамі.

У кожнага народа павінна быць нацыянальная энергія і гістарычная памяць. У кожнага.

Калі Навухаданосар заваёўваў чужы горад, ён адразу ж разбураў гарадскія сцены, найбольш уплывовых палонных кідаў у падзямелле. Яны сядзелі ў цемры, сядзелі, здаралася, дзесяткі гадоў, да скону жыцця, і ўласнымі рукамі пераціралі на пясок, на пыл косці сваіх продкаў. Так сціралася памяць.

Комментарии к книге «Меч князя Вячкі», Леанід Дайнека

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства