Каханак Вялікай Мядзведзіцы (fb2) - Каханак Вялікай Мядзведзіцы (пер. Фелікс Янушкевіч) 2369K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Михайлович Песецкий
Сяргей Пясецкі
КАХАНАК ВЯЛІКАЙ МЯДЗВЕДЗІЦЫ
Гэты пераклад прысвячаю святой памяці бацькоў: Марылі-Ірэны і Язэпа, якія вучылі нас, сваіх дзяцей: Казіміра, Фэлікса, Язэпа, Валяр'яна і Альгерда шанаваць Айчыну і сваё месца народзінаў — Ракаў.

Пераклад з польскай Фелікса Янушкевіча.
Кіраўнік выдавецкага праекта «Сяргей Пясецкі і Беларусь» Язэп Янушкевіч.
© Янушкевіч Ф., пераклад на беларускую, 2009
© Расолька М., Янушкевіч Ф., вокладка, 2009
© Янушкевіч Ф., Янушкевіч Я., афармленне, 2009

Прадмова
Летам 1936 г. я зрабіў восем тысячаў кіламетраў, кружляючы ўздоўж усходняй сцяны.
Наша граніца з Саветамі хоць і патужэла ў абдратаванні, дрыжыць непакоем. Так, нібы мы знаходзімся ля падножжа вулкана. На ім растуць кветкі і пасвяцца козы. Толькі застылыя ў падножжа шлакавыя лавы прамаўляюць пра тое, што было. I чуем пад зямлёй няўломнае трымценне.
Тыя застылыя лавы мінуўшчыны — гэта крыжы па лясах, стаўляныя загінуўшым у барацьбе з дыверсійнымі бандамі паліцыянтам, гэта людскія праломіны пад стрэхамі сялянскіх хацін, праломіны сярод людзей, якіх выбухі Еўраазіі змялі, ці вымелі. Гэта крывае апавяданне, што дыхае злачынствам усходу, пасля якога ў душах людзей засталіся глыбокія раны.
Комментарии к книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», Сергей Михайлович Песецкий
Всего 0 комментариев