Цэнтр Еўропы (fb2)
- Цэнтр Еўропы (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” - 1) 1382K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Прокофьевич Некляев
Улядзімір Някляеў
Цэнтр Еўропы
Падрыхтаванае на падставе: Някляеў, Ул. Цэнтр Еўропы : апавяданні, аповесці / Уладзімір Някляеў. — Мінск : Медысонт, 2009. — 440 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка » ; вып. 1.).
Рэдактар: Барыс Сачанка
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Прага Уладзіміра Някляева
Усё, упэўнены, будзе: і рэцэнзенты, і крытыкі, і чыта чы, якіх прывабіць ужо сама назва ды імя аўтара гэтай выдатнай кнігі, і разбяруць яны як след уключаныя ў яе аповесці і апавяданні, і распаляць у чарговы раз дыскусію пра кандыдата, вартага самых найвысокіх, уключна з нобе леўскай, прэмій… Усё будзе.
Я ж хачу згадаць наступнае. Некалі прачытаў у «Полы мі» аповесць «Прага», і да таго яна мяне ўзрушыла, захапіла, так даўно не было ў нашай прозе нічога падобнага, так заха целася патэлефанаваць аўтару, напісаць яму ліст — маўляў, віншую з несумненнай удачай, дзякую за чытацкую радасць, за ўзбуджэнне, за асалоду ад сапраўднай рэчы і т.п.; дзеля аднаго гэтага твора варта было перажыць усе эмігранцкія мітрэнгі (Уладзімір Някляеў жыў тады за мяжою: ці то ў Польшчы, ці то ў Фінляндыі...)
Але ж мы — беларусы. Дый куды тэлефанаваць, каму пісаць, дзе той аўтар, у якіх палесцінах? Сказаць пазней пры сустрэчы? Перагарыш да таго часу, а потым — ці так яму гэта трэба? — хіба ён сам не лепш за цябе ведае пра тое, што ды як напісаў?
Тым не менш, усё ж нейкія запісы я зрабіў, і яны захаваліся да цяперашняга часу, абвергнуўшы мудрую параду:
«Захоўвай любую, нават самую непатрэбную рэч тры гады, і калі за гэты час яна не спатрэбіцца — смела выкідвай». Мае нататкі праляжалі ўдвая даўжэй — і вось прыдаліся.
Паколькі ў згаданых нататках мая ўвага акцэнтавалася на аповесці «Прага», дык з яе і пачну.
Аповесць «Прага» Уладзіміра Някляева — гэта вывера ная, напісаная на сучасным матэрыяле вельмі таленавітым пяром кінематаграфічная трагедыя. На адно нараджэнне ў ёй прыпадае больш за дзесяць смерцяў.
У цэнтры твора своеасаблівы перакулены трохкутнік, ці нават ромб, а яшчэ дакладней — актаэдр, бо хто тут толькі з чыімі жонкамі, палюбоўніцамі, дочкамі і ўнуч камі не спіць або не спаў. Асноўныя персанажы — двое мужчынбізнесоўцаў. У аднаго, Андрэя Брызіна, дачка студэнтка Маша, другі, Артур Сініцын, самадзін. Брызін з Сініцыным увесь час на нажах, асабліва, як піша Някляеў, па разгулёне. Пасля чарговай сваркі Сініцын нібыта з рэўнасці да палюбоўніцы едзе Брызіна забіваць, а хут чэй — проста прыпалохаць; убачыўшы, што з гаража вы язджае «Масквіч» Брызіна, Сініцын са злосці і з гарачкі тараніць яго сваёй «Маздаю», а ў выніку забівае Машу, якая была за рулём «Масквіча»; д зяўчына памірае ў шпіталі. У фінале высвятляецца, што Сініцын забіў сваю дачку. Такая вось развязка.
Д зеянне аповесці амаль усё ўкладваецца ў ад зін дзень. Андрэю Брызіну па справах камерцыі трэба тэрмі нова ехаць у Прагу (якое сімпатычнае абыгрыванне на звы твора). Аднак перад гэтым ён загуляў, згубіў клю чы ад машыны. У выніку паездка ў казачную сталіцу Чэхіі падмяняецца празаічнай пахмельнай прагай — пі вам ды гарэлкаю ў забягалаўцы на Нямізе (таксама сім воліка).
Пры ўсім пры тым гэта «лінейны падтэкст», асаблівай нагрузкі ён не нясе, як і любы іншы сюжэт не нясе яе ў сапраўдных мастацкіх творах. Дык вось, прымаючы пад увагу, што сюжэт у творы — рэч другасная, аповесць насычана мноствам каштоўных знаходак і адкрыццяў. Але перад усім: героі — жывыя люд зі, ім верыш (іншая справа, ці верыш матывацыі іх учынкаў, але пра гэта ніжэй), бачыш, як яны ход зяць, у што апранаюцца, што ядуць — да адчування паху і смаку, чуеш, як яны гавораць — да ілюзіі, да прымітыўнага жадання шукаць прататыпаў.
З самага першага сказу аповесць бярэ ў палон сваім напружаным, уласцівым Някляевупаэту, рытмам, інта нацыяй. «Андрэй Брызін ляжаў на вузкім тапчане ў пры хожай, дзе ён заўсёды, калі начаваў дома (інфармацыйная насычанасць, — А.Ф.) прачынаўся пасля шырокага разгу лёну, і галавой чалавека, які некага забіў, на кавалкі пасек і пад плотам закапаў, падлічваў страты з учарашняй п’янкі. Грошы — само сабою, іх і лічыць няма чаго, хоць і шка да: мог купіць бензапілу...» — звернем увагу на сціслую — нічога лішняга — будову сказаў; рэдка які пісьменнік утрымаўся б, каб не паставіць «бы» пасля «мог».
Варта звярнуць увагу і на новую для беларускай лі таратуры тэму, ці, лепш сказаць, новы ракурс тэмы: біз несоўцы, якія не растапырваюць пальцы з прычыны і без (так, некалі гэта было нова і надзённа), а ў якіх баліць ду ша, якія плачуць і смяюцца, адчуваючы ўсё тое ж, што ўсе жывыя людзі. Усе — простыя смяротныя, і выяўляюцца іх характары ў самых простых жаданнях і дзяннях: ці то гэта дзіцячая мара Брызіна пра бензапілу, ці то гэта зва нок Сініцына Брызіну пасля трагедыі з Машаю.
Не менш за галоўных герояў запамінаюцца дакладна выпісаныя і рассыпаныя па ўсім тэксце другасныя пер санажы — гэтак званыя другасныя, бо толькі абазнаны, вопытны чытачгурман ведае, што нічога другаснага ў сапраўдным мастацкім творы не бывае; уражвае ўменне аўтара аднымдвума штрыхамі абазначыць, «ажывіць» і падаць характар. Да прыкладу, агульная для Брызіна і Сініцына палюбоўніца Нінэль «была, як заўсёды, у незашпіленым шоўкавым халаціку на голае цела, і го лай яна хадзіла, як даволі хутка пасля знаёмства з ёю зразумеў Брызін, не з таго нават, што сапраўды выгля дала спакуслівай сексбомбачкай, а таму што голасць і была яе сутнасць». Ці маёр міліцыі Ярохін, які канста туе: «…і брат мой мент, і бацька, і ўсе мы менты», — як бы насоўваючы на ўвесь свой род нейкую жалезабетон ную пліту. Альбо былы хакеіст Слава з палавінай (бо ён удвая меншы ростам за сваю выпадковую спадарожніцу) Капіталіны (імя якое для сяброўкі хакеіста!): «Вам столь кі не накідаць, колькі я накідаў...» — і побач паэт Лёня з ягонай квяцістай рыторыкай: «Мы аддаемся найлёгка му і найпростаму, здабываем сабе дабрабыт, грошы, сла ву, святкуем свае перамогі, а побач з намі плачуць жан чыны... Я хачу выпіць за тое, каб яны не плакалі ў зола це, а спявалі ў кветках і ў каханні...»
Што да жанчын, а найперш да Машы (дачкі невядома якога з герояў), дык яна адзіны ў аповесці цэльны, чысты, надзвычай мілы сваёй жаноцкасцю, вобраз, якіх калі і бра куе ў сапраўднасці, дык менавіта пасля прачытання такіх твораў, як «Прага», яны й з’яўляюцца. Ці ва ўсялякім разе павінны з’яўляцца са сваёй прагаю шчырасці і праўды, з непакоем і турботаю пра такіх, як яе шалапутны, без цара ў галаве, бацька, якому яна нават пасля смерці падае голас. Мы, чытачы, ведаем, што яе няма, і ён, Брызін, ведае — і раптам голас з таго свету, дзе яна гэтаксама, як і на свеце гэтым, клапоціцца пра яго. Адзін званок: «Ты нікуды не едзь сёння, чуеш?..» Другі: «Цябе няма і няма…» Трэці: «Тата, што адбываецца?..»
Згадваюцца радкі з вершаў Уладзіміра Някляева, з кнігі «Наскрозь»:
Гэтае пытанне: «Што адбываецца?..» — да ўсіх. Як да тых, хто ўнутры аповесці, так і да тых, хто паза ёй. Да нас. Яно дамінантнае, без яго аповесць была б ці зусім іншая, ці яе ўвогуле не было б.
Цяпер колькі слоў пра тое, чаго (калі па найвышэй шым рахунку) у гэтам амаль бездакорным творы магло б не быць. Магло б не быць сюсюкання Сініцына, бо для таго, каб паказаць, што ў чалавека выбітыя зубы, зусім не абавязкова змушаць яго казаць «садусу» замест «заду шу». Можна было б не закручваць сюжэт (выключна дзеля дынамізму) ажно да рызыкі «сарваць разьбу», ахвяруючы праўдападобнасцю, як у сцэне ў шашлычнай, дзе Брызін забівае, ці калечыць двух рабаўнікоў, а потым тыдзень гуляе ў якасці крэўнага брата гаспадара рэстарана. Паэ ту Лёню з наркаманкай Капіталінай (з якімі галоўны ге рой толькі што пазнаёміўся ў піўной) зусім неабавязкова было б ехаць у шпіталь на край горада, як неабавязкова было таму ж Лёню яшчэ раз ехаць у той жа шпіталь ужо з кватэры Капіталіны, ведаючы амаль напэўна, што назад ён вернецца з чорнай весткай. Усё гэта задужа кіношнае, больш уласцівае сцэнару, чым аповесці, хоць, магчыма, сам аўтар і не лічыць такую кінематаграфічнасць недахо пам, ідзе на гэта свядома, зноўтакі робячы стаўку на сю жэт, які імкліва, з кожнай старонкай набірае і набірае хут касць. Дый, урэшце, талент мастакапразаіка Уладзіміра Някляева намнога перавышае талент (непапулярны) кі нематаграфіста.
Комментарии к книге «Цэнтр Еўропы», Владимир Прокофьевич Некляев
Всего 0 комментариев