Читать книгу «Хуткасць», Аркадий Александрович Кулешов

«Хуткасць»

1956

Описание

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках. Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.

1 страница из 129
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Хуткасць (fb2) файл не оценен - Хуткасць 390K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Аркадий Александрович Кулешов


Аркадзь Куляшоў

Хуткасць


Падрыхтаванае на падставе: Куляшоў A. Хуткасць. Кніга паэзіі. Мн., «Маст, літ.», 1976. 256 с: з іл.


Рэдактар P. I. Барадулін.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org


Хуткасць

Ёсць хуткасць гуку, ёсць — звышгукавая,

Ёсць хуткасць зор, прыкметная для ўсіх.

Яшчэ ёсць хуткасць думкі, хуткасць тая,

Што, як святло, стагоддзе абганяе,

З тысячагоддзем размаўляе ўслых.

О, таямніца кніг, скажы, з якіх

Людскіх глыбінь ты цуды здабывала?

Твой зачынальнік слоў не знаў і мала

Свет разумеў, не меў матык і сох,

Маўчаў, як сом, пакуль бяда не ўзяла

За шчэлепы яго і на пясок

Не кінула, пакуль сярод начы,

Яго душы нямой, сканаць гатовай,

Не загадала: — Дыхай, плач, крычы,

Нябыт цяжкі пазбудзь не рыб'яй мовай.

Свет будзе пець, смяяцца, слёзы ліць

Датуль, пакуль на свеце людзям жыць.

Сабрат мой па пяру, на суд іх смела

Вынось усё, што ў сэрцы набалела.

Слёз не стрымаеш — плач, але не тою,

Пад пачуццё падробленай, слязою,

А той, што смех вяртае з небыцця.

Смяяцца хочаш — смейся, як дзіця.

Перад сабой і светам будзь праўдзівы.

Прымай, як дар, жыццём пасланы дзень,

І, можа, кніга гэта век імклівы

Дагоніць і абгоніць,

як прамень.

Комментарии к книге «Хуткасць», Аркадий Александрович Кулешов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства