Читать книгу «Радно», Эдуард Акулiн
Радно

Жанр:

«Радно»

689

Описание

Эдуард Акулін нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Аўтар кніг паэзіі: «Лес дзённага асвятлення» (1988), «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла», (1995), драматычнай містэрыі «На Каляды » (1996) і двух песенных матнітальбомаў: «Мая Крывія» (1995) і «Як Яна і я» (2000). Паэтычнае радно Эдуарда Акуліна сатканае са светлых і цёмных нітак, яно пяшчотнае і суворае, як само жыццё…

1 страница из 41
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Радно (fb2) файл не оценен - Радно 142K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Эдуард Акулiн


Эдуард Акулін

РАДНО


Падрыхтаванае на падставе: Эдуард Акулін, Радно: Вершы — Мінск: Палібіг, 2000.


© Камунікат.org


Ад аўтара


Кнігу вершаў “Радно” напаткаў нешчаслівы лёс. Увесь яе наклад (500 паасобнікаў) па загаду дырэктара выдавецтва “Палібіг” Аляксандра Зубца у 2000 годзе быў пушчаны пад друкарскі нож. Згодна афіцыйнага акта “в связи с неправильным оформлением” , насамрэч па палітычных прычынах. Асабліва прыйшоўся недаспадобы сучасным кніжным інквізітарам верш “Паэт”, прысвечаны народнаму Беларусі Нілу Гілевічу, які гучыць як прысуд аўтарытарнаму, антынацыянальнаму рэжыму:

Пры гэтым народзе,

пры гэтай уладзе

паэтаў народных

штурхаюць на здраду...

Паэтаў вялікіх,

чый век несканчоны,

змушаюць маліцца

на псеўдаіконы.

Віжуюць, не спяць

слугачы-янычары.

Драпежна рыпяць

валадарскія нары...

За кратамі песня.

Ды гэтага мала...

Няўжо уваскрэсне

забойца Купалы?

Пры гэтым народзе

з уладаю гэткай...

Як мала народных --

сапраўдных Паэтаў!

Комментарии к книге «Радно», Эдуард Акулiн

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства