Читать книгу «Мастак Антон Карніцкі», Сергей Николаевич Чигрин

«Мастак Антон Карніцкі»

620

Описание

У кнізе распавядаецца пра малавядомага і забытага беларускага мастака са Слоніма Антона Карніцкага (1912-1944) і пра той час, калі ён жыў. Аўтар выказвае шчырую падзяку земляку і сябру Ігару Уладзіміравічу Бурсевічу за дапамогу ў выданні гэтай кнігі.



1 страница из 29
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Мастак Антон Карніцкі (fb2) файл не оценен - Мастак Антон Карніцкі 110K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Николаевич Чигрин


Сяргей Чыгрын

МАСТАК АНТОН КАРНІЦКІ


Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Чыгрын, Мастак Антон Карніцкі, Гісторыка-краязнаўчы і мастацтвазнаўчы нарыс. — Мінск: Кнігазбор, 2009.


Copyright © 2015 by Kamunikat.org


Слонімскія мастакі пад нямецкай акупацыяй (1941-1944)

Горад Слонім быў заняты нямецкімі войскамі 26 чэрвеня 1941 года, дзе адразу палявой камендатурай стварыліся органы грамадзянскай улады, якія ёй падпарадкоўваліся і працавалі пад яе кантролем. У створаных мясцовых органах упраўлення амаль усе кіруючыя пасады спачатку займалі палякі. Але да беларусаў яны ставіліся не зусім лаяльна і пагардліва, асабліва да тых, хто сёды прыехаў з Усходняй Беларусі. У пачатку ліпеня 1944 года ў Слоніме быў прызначаны фельдкамендантам маёр Кіцына. Ён правёў рэарганізацыю мясцовай улады і прыцягнуў у яе органы грамадзян беларускай нацынальнасці. Замест “грамадзянскай стражы” была створана дапаможная паліцыя, якая ў асноўным складалася з беларусаў.

Палітычныя абставіны пры Польшчы і пры бальшавіках у Заходняй Беларусі да пачатку Другой сусветнай вайны асабліва не давалі магчымасці развіцця беларускім талентам. Беларус тады не мог атрымаць, напрыклад, адмысловае мастацкае асветы, не мог вывучыць той самай тэорыі мастацтва. Ён быў і заставаўся самавукам і толькі адзінкам удавалася неяк атрымаць адукацыю ў мастацкіх школах. Немцы, наадварот, гэтай справе не пярэчылі.

Напачатку вайны і падчас акупацыі ў Слоніме пражывалі звыш 15 таленавітых мастакоў

Комментарии к книге «Мастак Антон Карніцкі», Сергей Николаевич Чигрин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства