Палёт над жытам (fb2)
- Палёт над жытам (Берасьцейскае вогнішча) 70K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Нина Иосифовна Матяш
Ніна Мацяш
Палёт над жытам
Падрыхтаванае на падставе: Ніна Мацяш, Палёт над жытам. Вершы — Брэст, Выд. С. Лаўрова, 1997.— 58с. Серыя: Берасьцейскае вогнішча.
Рэдактар Зінаіда Дудзюк
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Я маю толькі ймя.
Чатары літаркі-
нібы чатыры бакі свету.
Твор,
мне прадвызначаны
дзеля пераствору
у плынь жыцця.
Тайнапіс лёсу, каторы
спрабую адтаемніць.
Тут,
і цяпер
няўступна ўнушаецца,
што паныласць -
нармальны стан чалавека,
а прыязная ўсмешка -
гэта шчырасць
маскі.
Тут;
і цяпер
ваявіта даводзіцца,
што хлусня -
гэта чыстая праўда,
што ж да праўды самой,
то яе
увогуле не існуе,
а, значыцца,
няма і хлусні.
Тут,
і цяпер
расхлябенены
усе дзверы постраху,
каб замкнуліся вусны
на пытанні
пра духаўздымнае вызваленне,
магчымае тут,
і цяпер.
Комментарии к книге «Палёт над жытам», Нина Иосифовна Матяш
Всего 0 комментариев