Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] (fb2)
- Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] 415K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Иванович Граховский
Сяргей Грахоўскі
Тры вымярэнні
Выбраная лірыка
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Жыўцом палілі праўду на лаўжах,
Свінцом гарачым залівалі глоткі,
За праўду распіналі на крыжах,
Закоўвалі на катарзе ў калодкі.
Круцілі рукі, адымалі зрок,
Зірнуць у вочы праўдзе баючыся,
I, за спіною ўзводзячы курок,
Апошні раз казалі: «Адрачыся!»
Ішлі ў душагубкі, на крыжы
Падпольшчыкі, байцы, парашутысты,
I грозна на апошнім рубяжы
За праўду паміралі камуністы.
Жыццём не паскупіліся яны,
Зямлю крывёй гарачай акрапілі,
Каб ix паплечнікі i верныя сыны
Заўсёды толькі праўду гаварылі.
Нялёгка быць даверлівым i шчырым,
Нялёгка крыўды, даўнія забыць;
Яны звісаюць, як цяжкія гіры,
I замінаюць верыць i любіць.
Нялёгка добрым быць,
хоць нам не трэба
Hi лёгка запрацованага хлеба,
Hi тайных поспехаў, ні скідак, ні удач,
Hi вырашаных іншымі задач,
Hi тых пахвал, што лёгка раздаюцца
Комментарии к книге «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]», Сергей Иванович Граховский
Всего 0 комментариев