У горадзе валадарыць Рагвалод (fb2) - У горадзе валадарыць Рагвалод 184K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Степанович Рязанов
Алесь Разанаў
У горадзе валадарыць Рагвалод
Вершаказы і пункціры
Падрыхтаванае на падставе: У горадзе валадарыць Рагвалод: Вершаказы i пункціры/ Маст. М. Казлоў.— Мн.: Маст. літ., 1992,— 14З с.: іл.
ISBN 5-340-01156-9.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Горад
Горад горды i высакародны: ён стаіць на высокім месцы — на ўзгорку, на грудзе, і, адгароджваючыся ад навакольнага асяродка вежамі i сцяною, не адлучаецца ад яго, а вылучаецца з яго — як яго цэнтр, сярэдзіна, сарцавіна.
Ён — бесперапыннае пераўтварэнне дольняга ў «горнае», мінулага ў «градучае», ён — іхнія народзіны, i таму ўсе позіркі скіроўваюцца да яго, i таму ўсе дарогі сыходзяцца ў ім, i таму ўсім крывічам i радзімічам ён нібы ўзнагарода, родны i дарагі.
Горад загартаваны ў горне розных нягод i прыгод, ён перагараджае ордэну i ардзе дарогу да валадарства, i калі на ўсё горла ворагі прадракаюць: «Гора — гораду!» i абрушваюць на яго град камянёў i стрэлаў, горад адказвае ім пагардай.
Да горада горнуцца вёскі, лясы, пасады, палі, агароды, i ён з'ядноўвае ix у радзіму, a разнаісную грамаду — смердаў, рамеснікаў, гандляроў — гуртуе ў народ.
I нават калі горад знішчаецца дашчэнту, згарае да гарадзішча, народ i радзіма становяцца тым радовішчам, з якога ён адраджаецца зноўку.
У горадзе валадарыць Рагвалод, горад радуецца Рагнедзе.
Дуб
З усіх дрэў дуб самы дужы, самы векавечны, самы даўні i самы будучы — ён увасабляе сабою трыяду часу: даўніну, цяпершчыну i будучыню i сваім існаваннем сцвярджае: быў, ёсць, буду.
Комментарии к книге «У горадзе валадарыць Рагвалод», Александр Степанович Рязанов
Всего 0 комментариев