• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store

«Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць»

1443

Описание

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.

1 страница из 113
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць (fb2) файл не оценен - Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць 339K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Степанович Рязанов


Алесь Разанаў

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Паэмы


Падрыхтаванае на падставе: Каб мелі шчасце ўваскрасаць i лётаць : Паэмы / Алесь Разанаў. — Мн.: Логвінаў, 2006. — 168 с.


ISBN 985-6800-20-Х.


Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

ПАЭМА ЖНІВА


Упала зерне —

і не ўзышло,

а што ўзышло — куколле заглушыла,

а што не заглушыла — выбіў град,

астатняе развеяў вецер...

Ці маеце што есці?..

Крумкачы

зляцеліся ад горада і вёскі,

нібы зацьменне, засланілі сонца —

і ў сэрца

учапіўся чорны цень,

і ў мозг пранік картавы і ўтрапёны

халдзейскі гоман: марная патрэба...

Ці маеце што есці?..

І звяры

з лясоў і нораў зграямі прыбеглі,

загойсалі ў дзівотнай пантаміме —

імпэт і хіжасць... хіжасць і пагоня...

Паветра нюхалі — прыспешвалі хаду,

разбойнымі зубамі ляскацелі

і скавыталі... —

халадзела кроў:

яна была ім і пітвом і хлебам...

Ці маеце што есці?.. -

Надышлі

з дарог вялікіх шумныя натоўпы,

бушуючы: відовішчаў і хлеба!..

І ўгору падымалі кулакі,

бы пагражалі невядомым страхам,

і калыхаліся —

як збажына пад ветрам...

Ці маеце што есці?..

Прыбрылі

Комментарии к книге «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць», Александр Степанович Рязанов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!