Паэтаграфічны раман (fb2) - Паэтаграфічны раман 116K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк
ПАЭТАГРАФІЧНЫ РАМАН
Вершы, проза
Падрыхтаванае на падставе: Леанід Дранько-Майсюк, Паэтаграфічны раман: Вершы, проза — Мінск: Беларускае Таварыства “Кніга”, 2002. — 111 с, [10] іл.
Рэдактар: А. У. Лапцёнак
© OCR: Камунікат.org, 2010
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010
Уступ
Някляеў — не проста прозвішча, а знак, сімвал, калі хочаце, стыль паводзін.
Ягоная паэзія — заўсёднае паляванне на спакой, а сам ён, між тым, дастаткова ўраўнаважаны.
Я назіраў за ім шмат у якіх сітуацыях, часам зусім нязручных, і заўсёды здзіўляўся ягонай цярплівасці.
Яна, гэтая цярплівасць, перш за ўсё ад разумення: марнасць — вызначальны сэнс жыцця.
* * *
Жыццё — мноства дзен, атручаных сумам.
Сум генетычна разбаўлены ў нашай крыві.
Ратавацца, выводзіць з крыві гэту атруту можна толькі алкаголем, каханнем і паэзіяй...
Алкаголь не страшны, калі кахаеш.
I каханне не ператворыць цябе ў бязвольнага раба, калі дакладна ведаеш сваю глыбіню ў алкаголі.
I паэзія не стане графаманіяй, калі не шкадуеш часу на алкаголь і каханне.
Някляеў першы ў нашай літаратуры зразумеў, як трэба скарыстоўваць гаючую энергію, якая існуе паміж алкаголем, каханнем і паэзіяй, і, пэўна ж, таму сваю маркоту не аддае нікому.
«Ты воблакам плыла...»
Гэта пра каханую — і пра сябе.
Воблака пакідае добры настрой.
Комментарии к книге «Паэтаграфічны раман», Леанід Дранько-Майсюк
Всего 0 комментариев