Читать книгу «Свята пчалы», Рыгор Иванович Бородулин

«Свята пчалы»

1427

Описание

«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку. Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы.



1 страница из 177
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Свята пчалы (fb2) файл не оценен - Свята пчалы 541K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Рыгор Иванович Бородулин


Рыгор Барадулін

Свята пчалы

Старонкі з кніг


Падрыхтаванае на падставе: Барадулін P. Свята пчалы. Выбраныя вершы i паэмы. Мн., «Маст. літ.», 1975. - 400с.


Рэдактар П. Ф. Прыходзька.


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

МАЛАДЗІК НАД СТЭПАМ

1959

* * *


Як захлынуўся ад радасці жаўранак,

Славячы сонца вясновага дня,

Як па куп'і на балотных выжарынах

Мякка хрумсціць пад нагою сушняк;

Як па-над ярам пад ветравым подыхам

Вольха сухая рыпіць і рыпіць,

Як адвячоркам над соннымі водамі

Каня ніяк не дапросіцца піць,—

Тры гады я не чуў.

Як засінелася возера чыстае,

Во маладая красуня вясна,

Каб падсініць аблачынкі пушыстыя,

Сінькі ў ваду сыпанула спаўна;

Як палахлівым дзіцём устрывожаным

Хмель каля вольхі абвіўся вакол,

Як у бары, бы маленькія вожыкі,

Шышкі хваёвыя ўсыпалі дол,—

Тры гады я не бачыў.

Як над бруістаю быстраю рэчкаю

Пахнуць лілеі, аер, i чарот,

І першацвет далікатны парэчкавы,

І чарназём той, што вывернуў крот,—

Тры гады не ўдыхаў.

Зноўку ступаю знаёмымі сцежкамі,

Босай нагой паўтараю сляды.

Комментарии к книге «Свята пчалы», Рыгор Иванович Бородулин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства