Маладзік над стэпам (fb2)
- Маладзік над стэпам 119K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Рыгор Иванович Бородулин
Рыгор Барадулін
МАЛАДЗІК НАД СТЭПАМ
Вершы
Падрыхтаванае на падставе: Рыгор Барадулін, Маладзік над стэпам: Вершы — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1959. — 108 с.
© OCR: Камунікат.org, 2011
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011
ВЕЧАР НАД ТАБОЛАМ
* * *
Вагон таварны дрогка тузае.
Гарыць, трапеча стэарын.
Там жарты заглушае музыка.
Тут многіх сон паспеў скарыць.
А вецер, дым над дахам сцелячы,
Праводзіць у далёкі шлях.
Ды нам на шчасце, з поўным,
Велічна
Дарогу Волга перайшла.
I зорным золатам размолатым
Шлях млечны неба запыліў.
Урал гасцінным рускім волатам
Ручнік чыгункі раскаціў.
Абапал — па дарожных правілах—
Слупы з падпорамі — ў струну,
Бы плечы два сябры падставілі,
Каб трэці мог далей зірнуць.
Нарэшце, вольны стэп...
Пякучае,
Тут сонца не шкадуе нас.
I ўжо гадзіннікі падкручваем
Спяшаецца цалінны час.
ЦАЛІННАЯ ПШАНІЦА
Комментарии к книге «Маладзік над стэпам», Рыгор Иванович Бородулин
Всего 0 комментариев