Маладзік над стэпам (epub) - Маладзік над стэпам 796K (книга удалена из библиотеки) (скачать epub) - Рыгор Иванович Бородулин
Рыгор Барадулін
МАЛАДЗІК НАД СТЭПАМ
Вершы
ВЕЧАР НАД ТАБОЛАМ
* * *
Вагон таварны дрогка тузае.
Гарыць, трапеча стэарын.
Там жарты заглушае музыка.
Тут многіх сон паспеў скарыць.
А вецер, дым над дахам сцелячы,
Праводзіць у далёкі шлях.
Ды нам на шчасце, з поўным,
Велічна
Дарогу Волга перайшла.
I зорным золатам размолатым
Шлях млечны неба запыліў.
Урал гасцінным рускім волатам
Ручнік чыгункі раскаціў.
Абапал — па дарожных правілах—
Слупы з падпорамі — ў струну,
Бы плечы два сябры падставілі,
Каб трэці мог далей зірнуць.
Нарэшце, вольны стэп...
Пякучае,
Тут сонца не шкадуе нас.
I ўжо гадзіннікі падкручваем
Спяшаецца цалінны час.
1957
ЦАЛІННАЯ ПШАНІЦА
З машын спадае хваляю тугой
Цалінная пшаніца.
Далонь падстаў — спячэ гарачынёй:
Тут сонца не скупіцца.
Прыгледзься, не пшаніца, а бурштын
Бяжыць, адшліфаваны.
Хоць наніжы яго ў каралі ты
Ды падаруй каханай.
1956
Комментарии к книге «Маладзік над стэпам», Рыгор Иванович Бородулин
Всего 0 комментариев