Читать книгу «Жоўтая музыка», Надзея Артымовіч


«Жоўтая музыка»

882

Описание

Творчасць Надзі – дотык, сустрэча, кожнае слова – вобраз, кожная думка – верш. Некалі мастак і музыка Алег Кабзар, адзін з нямногіх, каму ўдалося спалучыць Надзіны вершы з музыкай, сказаў, што яе паэзія “падобна кітайскім малюнкам на старой паперы, дзе вобраз размываецца і, нібы схаваны ў імгле, яго не відаць, але ведаеш, што ён ёсць”. Таксама са слоўнымі малюнкамі Надзі. Так - з малюнкамі, бо кожны верш – гэта серыя малюнкаў, слоўных малюнкаў, абуджаючых унутраны зрок душы. Цяжка ды і немагчыма аналізаваць вершы гэтай паэткі. Кожны павінен зрабіць гэта сам. Яе вершы лепш чытаць самому, у адзіноце, пры адпаведнай музыцы і ў адмысловым інтэр’еры. І тады, забываючыся на штодзённасць, душа адкрываецца на паэзію, а сэрца ў стане ўхапіць хвалі. Калі так станецца, розум успрыме сэнс, і перад чытачом адкрыецца не тое, што глыбіня, а бездань творчасці і таленту Надзеі Артымовіч.

1 страница из 13
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Жоўтая музыка (fb2) файл не оценен - Жоўтая музыка 157K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Надзея Артымовіч


Жоўтая музыка

Артымовіч Надзея



Іслач 1991

я датыкаю старанных рукапісаў

              Уладзімера Караткевіча

каліграфія папера атрамант

я пішу старым бясколерным алоўкам

у маіх шуфлядах хаос свету

і чытаю "Імя ружы" Эко

эрудыцыя класіфікацыя мрок

                  і чалавек

імя ружы значыць імя ружы


* * *

расплываецца несапраўднасць

                     твайго позірку

чарнее твой дотык

..................................

улятаю ў дзяцінства

                    (які колер мае дзяцінства?)

цень дзяцінства

з голай малітвай

                     так без адказу

ісці ў лагодную несапраўдную

                     прастору

што называецца проста

                     жыццём

і невыразным фрагментам

                      згубленай фатаграфіі


* * *

паэт памірае

смерць

гэта сон...


* * *

Комментарии к книге «Жоўтая музыка», Надзея Артымовіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства