• Читалка
  • приложение для iOs
Download on the App Store
  • Читалка
  • приложение для Android
Get it on Google Play

«Рэшта»

2057

Описание

Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынерна-радыётэхнічнай навучальні (1963-1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Менскага оптыка-механічнага завода. У 1966-1970 гг. настаўнічаў у школе №– 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і ангельскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. - старшы выкладчык Віцебскага педінстытута. Сябра СП СССР з 1981 г. У друку выступае з 1962 г. з вершамі і апавяданнямі. Аўтар зборнікаў вершаў «На досвітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі цень» (1988). На беларускую мову перакладае творы нямецкіх і польскіх паэтаў. У яго перакладзе выйшлі кнігі І.Р.Бехера «Вяртанне да сябе» (1988), Р.Крафта...

1 страница из 6
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст

Шрифты

  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

  • Аа

    Iowan

  • Аа

    San Francisco

  • Аа

    SF Serif

  • Аа

    New York

  • Аа

    Helvetica Neue

  • Аа

    Arial

  • Аа

    Georgia

  • Аа

    Times New Roman

  • Аа

    Courier

  • Аа

    Courier New

  • Аа

    Menlo

  • Аа

    SF Mono

стр.

Рэшта (fb2) файл не оценен - Рэшта 80K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Уладзімір Папковіч


Ўладзімір Папковіч

Рэшта

Вершы


Пытанні

Не пытайся, чаму я такі,

не шукай, дзе прычыны

ды фактары...

Пераблыталіся вякі

у душы маёй

і ў характары.

Не пытайся, хто я такі,

і адкуль такая парода...

Не высокага роду я...

І бацькі

мае

выйшлі,

як кажуць,

з народа.

Не пытайся, а як я, такі

выжываю

і што адчуваю...

Сілу Боскай магутнай рукі

зведаў я

і сябе не хаваю.


Надзея

Сяргею Макарэвічу

У працы, у сяброўстве, у каханні

не абыходзіцца зазвычай без тугі.

Шчаслівы быў...

і вось расчараванні...

Усё сплялося

у клубок тугі.

Ты волю страціў,

ты не бачыш выйсця,

і на падмогу аніхто не йдзе.

Ты ўжо забыў,

што дужы быў калісьці

і мог супроцьстаяць любой бядзе.

Цябе пужаюць змрочныя падзеі,

і страх жыве,

стаіўшыся ў грудзях.

Каб не іскрынка кволае надзеі,

хто вывеў бы цябе

на светлы шлях…


Не стрымаць

Як хутка, нястрымна бяжыць

малое дзіця за вароты!

Упала,

крыху паляжыць,

зноў рынецца

ў цемру і слоту.

Кроў на каленях, лакцях...

Пусціце ж яго, панове...

Надзеяй завецца дзіця,

імкнецца яно да Любові.


Мара жанчыны

Я ведаю, як гэта ўсё бывае –

Не першы дзень жыву на белым свеце, –

як дождж ліе, і вецер завывае,

як плачуць горка без нагляду дзеці.

Зімовы шэры сум і краскі мая

у хаасе і ў мітусні праходзяць.

І гэта шчасце?

Не прымаю.

Святла не бачу.

Сцены сум наводзяць.

Мне выбрацца б на волю, у абшары,

Каб вецер лёгка валасы кудлаціў,

адчуць на целе лёгкі сверб загару,

прабегчы басанож па сенажаці.

І засмяяцаа ўголас, без прычыны,

і радасці слязу змахнуць употай,

зазнаць сябе жаданаю жанчынай

усёй істотай.


* * *

Мінулае не апяю, не ўслаўлю

і не зашклю

у гожай раме.

Пайду і свечачку пастаўлю,

пакутніцы вялікай – маме.

Яна свой век адгаравала,

малую долю хто ці зведаў

таго, што маме перапала

з несправядлівасці і бедаў.

Калі ж здаецца мне: валюся,

нічога ў свеце больш не міла,

тады я кленчу і малюся,

як мама некалі рабіла.


Навошта зноў...

Табе здаецца: атрымалася,

пачатак ёсць,

канец даробіш,

што толькі ў думках планавалася

цяпер жыццёва ты ўвасобіш.

Надзеі, мэты – па парадку

належна здзейсняцца.

І кропка.

Навошта ж зноў усё з пачатку

ты выштукоўваеш таропка?


Старасць

Мне старасць не падабаеца,

зусім не люблю сваю.

Нічога ўжо не адбываецца...

Моўчкі ў натоўпе стаю.

Бягуць, мітусяцца, штурхаюцца,

ад ранку да ночы – штодня.

Мне гэта не падабаецца...

Прайграная мной гульня…


* * *

Жыццю я болей не супраціўляюся,

няхай сабе ідзе, як Бог святы дае,

працую мала, болей забаўляюся,

і слухаю душу, калі яна пяе.

Куды спяшацца, да чаго імкнуцца?

Чаго няма – няхай, хапае мне, што ёсць.

Жаданне маю: раніцай прачнуцца,

і азірнуцца – што за прыгажосць!

Ці сонца ў небе, а ці дождж грукоча,

ці снегавеі круцяць за вакном,

мая істота існай Веры хоча,

перш чым засну глыбокім вечным сном.

Пара ўжо нам суцішыцца, старыя:

гады прайшлі, і мы не вернем іх.

Папросім Бога, хай ён нас закрые

сваёй рукой ад чорных сіл сляпых.


* * *

Злуюся, бо не разумею...

Загадкі мяне бянтэжаць.

Мой розум нямее, я трачу надзею...

Сумненні мой гонар карэжуць.

Я ад усіх у сабе замыкаюся,

бо на пытанні не знаю адказаў...

З дурасцю ўласнай паціху звыкаюся.

Перажываю спакойна паразу.


Страчаны рай

Было з прыродаю адзінства...

Дзе ты, чароўны край?

Не вернемся ніколі мы

ў дзяцінства,

у блаславёны рай.


* * *

Сыпаўся зорны дождж

чэрвеньскай ночкай з неба.

Шаптала каханаму: «Больш

мне ў свеце нічога не трэба».

Ён яе не разумеў:

«А грошы, а ‘тачка’, а дача?»

Каханы ўсё гэта меў.

Нямеў:

чаго яна плача?


* * *

Хачу пазбыцца слабасцяў сваіх:

я нерашучы, не актыўны, кволы,

з людзьмі ў размовах надыходзіць міг,

калі ў адкрытасці стаю, як голы.

Мо’ лішні тут? Дык як цяпер мне быць?

Гляджу і шчыра з прабіўных дзіўлюся.

Хачу ўсе слабасці ў сабе забіць...

А кім зраблюся?


* * *

А было ж: з нягоднікамі біўся,

не трываў я пошасці ніколі.

А было ж: з малодкамі любіўся

У пакоях, пунях і на волі.

Як вірліва кроў наша кіпела,

толькі вочы ў вочы – замыканне.

Вельмі хутка

жарсць у целах спела

для кахання.

Зазіраючы малодцы ў вочы,

замыкання зноў дарма чакаю.

Ах, дзе тыя дні і тыя ночы?

Уздыхаю.


* * *

Комментарии к книге «Рэшта», Уладзімір Папковіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства