Читать книгу «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)», Юрий Пацюпа

«Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)»

3224


1 страница из 93
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Юры Пацюпа


Страла Зэнона


Рытмалягічны трактат

Въ чтеніи стихъ изъ конечной прямой или отрѣзка обращается въ стрѣлу: стрѣла за стрѣлой пролетаетъ стихотвореніе.

Божидаръ


І ляціць нацянькі страла, вынікаючы безупынна зь сябе самое, каб, зрэшты, зрабіцца палётам.

Алесь Разанаў


Πας ρυθμος ωρισμένη μετρειται κινήσει

Αριστοτελες **



***


Верш розьніцца ад прозы тым, што мае ў сабе нейкі дадатковы імпульс. Радок вершу нагадвае пушчаную стралу, часткі стралы адпавядаюць адзінкам радка. Нездарма Алесь Разанаў адзін з сваіх зборнікаў назваў «Вастрыё стралы». Бо нават сэнс вершу такі самы няўлоўны, як тое вастрыё, дзе зьмяшчаецца ня менш як паўтузіна думак. А Аляксандар Пушкін у мініятуры «Празаік і паэт» дасьціпна апісаў вершаваньне:

Чаго празаік там бядуе?

Давай мне думку хоць якую:

Яе узброю я асном,

Аздоблю рымаю-пяром

І, лук узяўшы, наастачу,

Яе ў сутужыну ўкладу,

А там пашлю ужо наўдачу

І незычліўцу на бяду.

Комментарии к книге «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)», Юрий Пацюпа

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства